Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай
«Мяне раззлавала невялікая група гледачоў, якая агрэсіўна радавалася маім памылкам, і ў той момант я адрэагавала эмацыйна».

Тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала сваё эмацыйна выказванне пасля пройгрышу ўкраінскай спартоўцы Эліне Світолінай.
«Я хачу праясніць адзін момант з майго нядаўняга матча, які актыўна абмяркоўваецца ў сеціве.
Мой каментарый не быў адрасаваны Эліне. Мяне раззлавала невялікая група гледачоў, якая агрэсіўна радавалася маім памылкам, і ў той момант я адрэагавала эмацыйна.
Тым не менш, мне варта было інакш справіцца са сваім расчараваннем, і я прашу прабачэння ва ўсіх, каго пакрыўдзіла. Эліна правяла выдатны матч, і я жадаю ёй усяго найлепшага ў астатняй частцы турніру», — напісала Арына Сабаленка ў сторыс інстаграма.
Нагадаем, у матчы Выніковага турніру WTA 2026 беларуская тэнісістка Сабаленка прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай.
На гэтым фоне яна эмацыйна выказалася. На трансляцыі гульні голасу не чуваць, але па вуснах, падобна, што нецэнзурная фраза ў бок украінскай суперніцы гучала як «*баная сука ўкраінская, б*яць».
Каментары