Здарэнні

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

Пры сутыкненні мікрааўтобуса з грузавіком загінулі двое кіроўцаў і 19‑гадовая пасажырка.

Фота: прэс-служба МУС

Сёння ў Мінскай вобласці ля вёскі Новыя Дарогі 21‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся ў лоб з грузавіком.

У выніку ДТЗ загінулі абодва кіроўцы і 19‑гадовая пасажырка.

Фота: прэс-служба МУС

Як пазней расказалі ў міліцыі, 21‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса займаўся перавозкамі тавараў для маркетплэйса. Да аварыі маглі прывесці парушэнне рэжыму працы, тэхнічны стан машыны і перавышэнне хуткасці.

Малады кіроўца неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за грубыя парушэнні ПДР. У дачыненні да яго ўжо вынеслі пастанову аб пазбаўленні правоў кіроўцы, аднак уступіць у сілу яна павінна была толькі 24 лістапада.

54‑гадовы кіроўца грузавіка ў момант сутыкнення не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць