Вайна2121

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Спачатку Z-канал Fighterbomber паведаміў пра гібель лётчыкаў падчас адбіцця атакі беспілотнікаў на Санкт-Пецярбург. Меркавалася, што пацярпеў крушэнне расійскі вайсковы верталёт або самалёт. Але страты могуць быць і яшчэ больш сур'ёзнымі.

«Сённяшняя абарона неба над Санкт-Пецярбургам ад атакі дронаў абышлася нам вельмі дорага. Вельмі, вельмі, вельмі дорага. Вечнага палёту, браты…» — напісаў у сваім тэлеграм-канале Fighterbomber Ілля Туманаў, Z-блогер, блізкі да расійскіх Паветрана-касмічных сіл.

Пазней прарасійскі вайсковы тэлеграм-канал «На пределе» апублікаваў фатаграфію верталёта Ка-52 у допісе, дзе згадвалася гібель лётчыкаў.

Урэшце, Z-канал «Воевода вещает» пайшоў яшчэ далей. 

«Сённяшняя ноч нанесла ПКС вялізную рану. 

Тры дасведчаныя экіпажы, сямёра адважных Ваяроў адправіліся ў Нябесны гарнізон. У нас праца такая — за іншых паміраць», — пафасна напісаў ён.

Міністэрства абароны Расіі пра страты паветраных суднаў пакуль не паведамляла.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка заявіў, што ў выніку пажару ў порце Усць-Луга, які пачаўся пасля атакі беспілотнікаў, пацярпелі тры чалавекі. Паводле яго звестак, над рэгіёнам збілі 150 беспілотнікаў.

Раней паведамлялася пра пажар у раёне порта Усць-Луга — аднаго з найбуйнейшых марскіх гандлёвых партоў Расіі на Балтыйскім моры. Праз яго працягваецца экспарт расійскай нафты.

Каментары21

  • Хотели же повторить,
    11.11.2026
    то трымайце.
  • Андрусь
    11.11.2026
    Санкцыі Мадзяра працуюць нават больш эфектыўна, чым ад іх чакаюць. Украінскія беспілотнікі меліся знішчыць крыніцу фінансавання вайны - нафта-газаналіўны порт. Але навучыліся яшчэ і збіваць пачкамі акупанцкія верталёты за тысячу кіламетраў ад тэрыторыі Украіны.
  • Плюшкі Карлсана
    11.11.2026
    "Сяброўскі агонь", верагодней за ўсё. Свае ж мабільныя агнявыя групы памылкова сталі збіваць свае верталёты, прыняўшы за ўкраінскія беспілотнікі. Бо інакш цяжка зразумець такую колькасць запар.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць