«Чат пераносіцца ў новую групу». Карыстальнікаў Telegram папярэджваюць пра новы хітрык махляроў
У групавых чатах Telegram пачалі з'яўляцца падазроныя паведамленні з прапановай перайсці ў новую групу.

Карыстальнікаў заклікаюць не націскаць на невядомыя спасылкі і кнопкі, каб не падвяргаць свае акаўнты рызыцы, адзначае Onliner.by.
Мяркуючы па дасланым скрыншоце, паведамленні з'яўляюцца непасрэдна ў агульных чатах і адрасаваныя канкрэтным удзельнікам. У іх гаворыцца, што гутарка нібыта пераносіцца ў новую групу.
Для пераходу прапануецца націснуць на тэкст паведамлення, а затым — на кнопку «Пачаць».

Падобныя паведамленні могуць выкарыстоўвацца для перанакіравання карыстальнікаў да махлярскіх ботаў або на староннія сайты.
Карыстальнікам рэкамендуюць не пераходзіць па падазроных спасылках і не націскаць на невядомыя кнопкі, нават калі паведамленне з'явілася ў знаёмым групавым чаце.
Каментары