ДТЗ адбылося сёння а сёмай раніцы. 21‑гадовы кіроўца сутыкнуўся ў лабавую з грузавіком.

На 291‑м кіламетры аўтадарогі Р-43 «Мяжа Расіі — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы» ля вёскі Новыя Дарогі 21‑гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся ў лабавую з грузавіком той жа маркі, за рулём якой быў 54‑гадовы кіроўца, паведамляе прэс-служба МУС.
У выніку ДТЗ загінулі абодва кіроўцы і жанчына-пасажырка, асобу якой цяпер высвятляюць.

Каментары