Свет33

МЗС Грузіі: «Выбары ў Паўднёвай Асеціі — правакацыя Расіі»

Грузія ніколі не прызнае «выбары» і «рэферэндум», якія праходзяць сёння, 9 красавіка, у Паўднёвай Асеціі

Правядзенне сепаратыстамі Паўднёвай Асеціі «прэзідэнцкіх выбараў» і «рэферэндуму» аб змене назвы рэгіёну не будзе мець прававых наступстваў, заявіў МЗС Грузіі. Тбілісі абвінаваціў Расею ў падрыхтоўцы да анэксіі Паўднёвай Асеціі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Міністэрства замежных спраў Грузіі назвала нелегітымнымі «прэзідэнцкія выбары» і «рэферэндум», якія праходзяць у нядзелю, 9 красавіка, у самаабвешчанай «рэспубліцы» Паўднёвая Асеція.

«МЗС Грузіі асуджае так званыя прэзідэнцкія выбары і рэферэндум, што праходзяць 9 красавіка на тэрыторыі акупаванага Цхінвальскага рэгіёну. Паводле міжнароднага права, любыя так званыя выбары ці рэфэрэндум на акупаваных тэрыторыях Грузіі з'яўляюцца незаконнымі і не будуць мець якіх-небудзь прававых наступстваў», - падкрэсліваецца ў заяве грузінскага замежнапалітычнага ведамства.

У дакуменце ўказваецца, што тыя мерапрыемствы з'яўляюцца «правакацыйнымі і груба парушаюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Грузіі». Грузінскі МЗС таксама выказаў меркаванне, што «спроба змяніць назву найстарэйшага рэгіёну Грузіі і даць яму назву, падобную да назвы аднаго з суб'ектаў РФ - «Рэспубліка Паўднёвая Асеція - Дзяржава Аланія», скіравана на падрыхтоўку асновы для незаконнай анексіі рэгіёну».

Замежнапалітычнае ведамства ў Тбілісі абвінаваціла Расею ў тарпедаванні намаганняў па мірным ўрэгуляванні грузіна-асяцінскага канфлікту і заклікала Маскву паважаць нормы міжнароднага права і вывесці свае войскі з тэрыторыі Грузіі.

Раней у Дзярждэпартаменце ЗША асудзілі «выбары» і «рэферэндум» у мяцежных грузінскіх рэгіёнах Паўднёвая Асеція і Абхазія. Вашынгтон пацвердзіў сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

Незалежнасць Паўднёвай Асеціі пасля вайны 2008 года прызналі, апроч Расіі, толькі Венесуэла, Нікарагуа ды дзве астраўныя дзяржавы — Науру і Вануату.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?23

У Гродне пачалі вяртацца квізы пасля масавай адмены гульняў. Але не ўсе

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана4

Калінінградскія перавозчыкі скардзяцца, што іх фуры масава затрымліваюць у Беларусі3

Стала вядома, як памёр Мікалай Казека

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы6

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны2

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць