Усяго патроху

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства

Гамяльчанка Настасся Паляк, яка цяпер жыве ў Польшчы, падзялілася, як на яе з прапановай аб супрацоўніцтве выйшлі маркетолагі з кітайскага маркетплэйса Temu. Але ўрэшце перадумалі.

Настасся Паляк. Фота: асабістая старонка ў Threads

«Сітуацыя, ад якой падгарэла дупа», — падрабязнасцямі дзяўчына падзялілася ў Threads.

Настасся — псіхолаг па адукацыі, але зараз зарабляе на жыццё фота і відэаздымкай. Ацаніўшы яе стыль як фатографкі, да яе і звярнуліся з Temu, прапанаваўшы супрацоўніцтва ў адным з новых праектаў. Менеджарка запытала ў Насты расцэнкі за стварэнне рылса і яны пачалі абмяркоўваць дэталі.

Так выглядала паведамленне ад Temu з прапановай супрацоўніцтва на польскай мове

«Я падумала, чаму б і не паспрабаваць нешта новае. Тым больш і відэа здымаю, і перыядычна нешта на Temu заказваю», патлумачыла сваю матывацыю фатографка.

Амаль тыдзень яна перапісвалася з прадстаўнікамі Temu, ёй прапаноўвалі ўсё новыя фарматы.

«І калі мы ўжо быццам усё абмеркавалі, мне прылятае пытанне, ці не руская я, — падзялілася Настасся. «Я беларуска і жыву ў Польшчы, акаўнт пераважна вяду на рускай. Да гэтага мы абмяркоўвалі, што відэа я зраблю на польскай мове для польскай аўдыторыі. Але ад іх апошняга паведамлення ў мяне скончылася апошняя нервовая клетка».

З афіцыйнага акаўнта Temu фатографцы напісалі — цяпер ужо на англійскай мове, — што «не могуць супрацоўнічаць з крэатарамі з Беларусі».

«Мне не шкада, што не будзе калабарацыі з Temu. Мне шкада згубленага часу і як бесталкова будуюць ліставанне іх адміны ў сацсетках. І так — прадаваць беларусам у Еўропе ок, а працаваць з намі не ок? Ці гэта іншае?» — задаецца пытаннем Настасся.

Філіялы Temu працуюць па ўсім свеце, у тым ліку ў Еўропе, але варта разумець, што асноўная доля тавараў для спажыўцоў дастаўляецца з Кітая, з якім і Беларусь і Расія маюць партнёрскія стасункі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Больш танныя балістычныя ракеты радыкальна мяняюць правілы вайны1

Пажар тушаць гукам. Як гэта магчыма?

Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай16

Сустрэча Пуціна, Сі Дзіньпіна і Трампа пройдзе 19 лістапада1

Стала вядома, дзе будзе знаходзіцца Офіс Ціханоўскай у Варшаве32

Латушка заклікаў адхіліць Арыну Сабаленка ад усіх турніраў пад эгідай WTA39

Дырэктар сеткі салонаў «На сувязі» застрэліў на паляванні мядзведзя21

Джоні Дэп вяртаецца ў Галівуд пасля байкоту5

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць