Культура1212

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі

Каля ўвахода выстаўлены штучны палец з заручальным пярсцёнкам, апушчаны ў штучную кроў. Яго замовілі ў краме інтымных тавараў.

У рыжскай галерэі Cut Art адкрылася персанальная выстава мастачкі Марыі Гвардзейцавай пад назвай La Petite Mort («Маленькая смерць»), піша Delfi.lv. Мастачка паходзіць з Беларусі і жыве ў эміграцыі. Выстава задае пытанне: калі ў шлюбу ёсць свае рытуалы, чаму іх няма ў разводу? На адкрыцці Гвардзейцава паказала перформанс: па чарзе паклала ў шкляную труну вясельныя сукенкі і засыпала іх зямлёй.

Для мастачкі тэма асабістая: яна развялася пасля 20 гадоў шлюбу. Яе размовы з іншымі разведзенымі жанчынамі сталі асновай кнігі 5‑Minute Bedtime Stories, якая выйшла летась.

Куратарка выставы Ціна Петэрсоне расказала, што мастачка выкарыстала шмат матэрыялаў з гістарычным і сімвалічным сэнсам. Ёсць там і гатовыя прадметы, напрыклад прэзерватывы, напоўненыя сіняй вадкасцю.

Каля ўвахода выстаўлены штучны палец з заручальным пярсцёнкам, апушчаны ў штучную кроў. Яго замовілі ў краме інтымных тавараў. Так мастачка хоча загаварыць пра сэксуальнае жаданне і функцыі цела.

Французскі выраз la petite mort на выставе азначае канец стасункаў і канец ранейшага «я». Пры гэтым па-французску ён азначае таксама аргазм.

Марыя Гвардзейцава. Фота: maria.gvard / instagram

Марыя Гвардзейцава нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Жыве і працуе ў Лісабоне і Рызе. У 2022 годзе адмовілася ад беларускага грамадзянства. Скончыла магістратуру па мастацтве і палітыцы ў Голдсмітс-каледжы Лонданскага ўніверсітэта. Яе працы выстаўляліся ў Музеі Рыжскага гета і Халакоста, у Даўгаўпілскім цэнтры мастацтваў імя Марка Ротка, у Інстытуце мастацтваў Курто і на кірмашы Photo London. У 2022 годзе Гвардзейцава была ў ліку фіналістаў нацыянальнага адбору ў павільён Беларусі на 59‑м Венецыянскім біенале.

Марыя Гвардзейцава — былая жонка заснавальніка Itransition Сяргея Гвардзейцава.

Чытайце таксама:

Беларуская бізнэс-лэдзі расказала пра сямейнае жыццё і развод з заснавальнікам Itransition

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра

Каментары12

  • Злосны нуль
    17.11.2026
    Падпаскі выкарыстаныя ўжо бы свае выставіла.
  • Гольдсмідт
    17.11.2026
    Каледжы не ўпаўнаважаныя выдаваць дыплёмы з ступенню магістра. Звычайна гэта робяць універсітэты ды акадэміі, да якіх замацаваныя пэўныя каледжы. Ці інфа фальшывая, ці паперчына, што ёй выдалі (прадалі) – фікцыя!
  • .
    17.11.2026
    Пагартаў творчасць у інстаграме.
    Займалася PR, пасля развод, асабісты крызіс, у выніку якога вырашыла, што мастачка.
    Чаму ў адных выпадках адразу адчуваеш, што сапраўднае (мастацтва), і няважна, які лёс за ім, а ў другіх бачыш толькі стэрэатыпныя "пошукі сябе" і ўсё, пустэча і сорам.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць