Грамадства

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Светлагорскім раёне плануюць рэканструяваць цэлюлозна-кардонны камбінат, дадаўшы новыя вытворчыя магутнасці і палігон для прамысловых адкідаў. Пра гэта паведаміў Светлагорскі райвыканкам, які абвясціў грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Яны ўжо пачаліся і працягнуцца да 11 снежня, піша «Флагшток».

Інфаграфіка «Флагштока»

Светлагорскі ЦКК і раней выклікаў незадаволенасць мясцовых жыхароў: на працягу некалькіх гадоў яны скардзяцца на перыядычны рэзкі і едкі смурод, які ўзнікае праз выкіды прадпрыемства. Цяпер у выніку рэканструкцыі могуць з'явіцца новыя крыніцы таксічных выкідаў.

Да 25 лістапада жыхары могуць падаць заявы з прапановай правесці сход для абмеркавання справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама заявіць пра намер правесці грамадскую экалагічную экспертызу.

Светлагорскі ЦКК. Фота: tut.by

Праект прадугледжвае будаўніцтва палігона для захоўвання прамысловых адкідаў Светлагорскага ЦКК, якія нельга выкарыстоўваць, а таксама новай лініі вытворчасці беленай і нябеленай цэлюлозы магутнасцю 200 тысяч тон за год. Акрамя таго, плануецца ўзвесці аўтаматызаваную тэхналагічную лінію папяровай машыны для выпуску мяшковай паперы магутнасцю 160 тысяч тон за год.

Новыя аб'екты размесцяць на тэрыторыі ўжо наяўнага прамысловага комплексу камбіната. Палігон збіраюцца пабудаваць на паўднёвы ўсход ад Светлагорска, на поўдзень ад Светлагорскага ЦКК і прадпрыемства «СветлагорскХімвалакно». З паўднёвага боку да адведзенага пад яго ўчастка прымыкае гарадскі палігон цвёрдых камунальных адкідаў, які знаходзіцца прыкладна за чатыры кіламетры ад Светлагорска, у раёне шашы Рэчыца — Парычы.

Найбліжэйшая жылая забудова — вёска Якімава Слабада — размешчаная за 2,5 кіламетра на паўночны ўсход ад мяжы тэрыторыі, адведзенай пад палігон. Прыкладна за 2,2 кіламетра на паўночны захад знаходзяцца садовыя і агародныя ўчасткі на Заводскай вуліцы ў Светлагорску.

Новую лінію па вытворчасці беленай і нябеленай цэлюлозы плануюць размясціць у паўднёвай частцы цяперашняй прамысловай пляцоўкі камбіната. Яна мяжуе з тэрыторыяй «СветлагорскХімвалакна», Заводскай вуліцай і іншымі вытворчымі ўчасткамі ЦКК. Біржу балансаў і ачышчальныя збудаванні збіраюцца размясціць на суседняй тэрыторыі на ўсход ад цяперашняй біржы балансаў. З поўдня, поўначы і захаду гэты ўчастак мяжуе з сельскагаспадарчымі землямі і ляснымі масівамі.

Цэх па вытворчасці паперы плануюць пабудаваць у заходняй частцы дзейнага прадпрыемства. Найбліжэйшая жылая забудова ў Якімавай Слабадзе знаходзіцца больш чым за 540 метраў ад мяжы будучага аб'екта. За Заводскай вуліцай, на адлегласці больш за 100 метраў, размешчаныя садовыя і агародныя ўчасткі.

Рашэнне аб рэалізацыі праекта павінны прыняць да 5 лютага 2027 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны18

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 19

Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў6

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал27

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны18

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць