Гісторыя

Запыт пракуратуры адносна Адамкуса: здаецца, адно прынялі за другое, а другое паблыталі з трэцім

Генеральная пракуратура звярнулася ў Літву з просьбай аб аказанні прававой дапамогі па крымінальнай справе аб генацыдзе насельніцтва Беларусі: хочуць дапытаць экс-прэзідэнта Літвы 94-гадовага Валдаса Адамкуса.

Валдас Адамкус. Фота Lrytas.lt

«2-і (12-ы) літоўскі батальён, якім кіраваў Антанас Людвікас Імпулявічус-Імпуленас па мянушцы «Мінскі мяснік», быў сфарміраваны з добраахвотнікаў, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Літвы, і праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Мінска, Мінскай і Брэсцкай абласцей, — паведаміла БелТА. — Следства правярае інфармацыю, што ў штаб Арміі абароны Айчыны (Tėvynės apsaugos rinktinė), прысягнуўшы добраахвотна, паступіў на службу ў якасці паручанца Імпулявічуса Вальдэмарас Хубертас Лаймуціс Адамкавічус. Імпулявічус і Адамкавічус схаваліся на тэрыторыі Германіі, якая знаходзілася ў зоне адказнасці ЗША і Вялікабрытаніі, а затым у 1949 годзе — у ЗША.

Пазней Імпулявічус быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання Вярхоўным судом Літоўскай ССР. Аднак ЗША не задаволілі запыт аб яго выдачы. Пры гэтым Вальдэмарас Хубертас Лаймуціс Адамкавічус змяніў імя на Валдас Адамкус і затым, вярнуўшыся ў Літву, займаў пасаду прэзідэнта Літвы».

Такую інфармацыю распаўсюдзіла сёння беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Ці ёсць гістарычныя падставы для абвінавачвання Адамкуса? Карныя аперацыі ў Беларусі, у тым ліку масавыя забойствы яўрэяў, сапраўды здзяйсняў 2-гі літоўскі паліцэйскі батальён Імпулявічуса, але гэта было ў 1941-1942 гадах, калі Адамкус яшчэ не мог служыць па ўзросце (Адамкусу было 14 гадоў, калі батальён фарміраваўся). 

Tėvynės apsaugos rinktinė, «Армія абароны Айчыны», якая згадваецца ў паведамленні пракуратуры, гэта літоўскае фарміраванне, створанае ў жніўні 1944 года, пераважна з ліку байцоў даваеннай літоўскай арміі, калі Беларусь была ўжо вызваленая ад нацыстаў. Армія абароны Айчыны ваявала на баку немцаў, але вельмі коратка, пару тыдняў, на тэрыторыі Літвы, удзельнічала ў абароне Клайпеды. Немцы кінулі літоўскую частку на фактычную гібель, каб паспець перагрупаваць нямецкія падраздзяленні. У гэтым першым жа баі Армія абароны Айчыны і была разгромленая, пасля чаго яе расфарміравалі. 

Магчыма, беларуская пракуратура паблытала «Армію абароны Айчыны» з Lietuvos vietinė rinktinė, «Сіламі літоўскай тэрытарыяльнай самаабароны», якія існавалі таксама ў 1944 годзе, таксама кароткі час, з лютага да мая.

Гэта быў аналаг Беларускай краёвай абароны — немцы, адступаючы пад ціскам саюзнікаў, пачалі зайграваць з акупаванымі нацыямі, а некаторыя дзеячы акупаваных народаў разлічвалі скарыстацца момантам, каб арганізаваць нацыянальныя арміі, якія б у патрэбны момант выступілі і супраць нацыстаў, і супраць саветаў, каб здабыць незалежнасць для сваіх краін.

Вядома, што Імпулявічус, раней на нейкі час арыштаваны немцамі, быў на той момант ужо на свабодзе і таксама ўступіў у «Сілы літоўскай тэрытарыяльнай самаабароны» і служыў там на нейкай пасадзе.

Але і Армія абароны Айчыны ў Мінску і Мінскай вобласці не дзейнічала.

Сілы самаабароны праіснавалі нядоўга. Фактычна, адзінымі іх баявымі сутыкненнямі былі баі з партызанамі Арміі Краёвай у раёне Ашмян і Гальшан, найбольшая бітва здарылася каля Мураванай Ашмянкі. Пераможцамі сталі польскія партызаны. Каля 60 літоўскіх байцоў загінулі, яшчэ 287 байцоў партызаны раззброілі і адпусцілі — для прыніжэння, у адных кальсонах. (Іронія ў тым, што беларускія пракуроры паралельна і Армію Краёву, другі бок у тым канфлікце, таксама падазраюць у генацыдзе.)

А ў маі нацыстам стала ясна, што літоўцы рыхтуюць паўстанне супраць іх, і яны Сілы самаабароны распусцілі, а больш за 1000 камандзіраў і байцоў адправілі ў канцлагеры, сярод якіх Саласпілс і Штутгаф. Аднак асноўная частка літоўскіх байцоў паспела збегчы ў лясы са зброяй — яны ў будучыні і складуць аснову атрадаў «лясных братоў».

Аднак ці мог быць 17-гадовы Адамкус у Сілах самаабароны ці Арміі абароны Айчыны? У адкрытых крыніцах такой інфармацыі няма. Дый Адамкуса, здаецца, не было ні сярод палоненых немцамі, ні ў лясных братах.

У любым разе заходнія саюзнікі не разглядалі Літоўскія сілы тэрытарыяльнай абароны як арганізацыю, датычную да ваенных злачынстваў. Гэта былі ваенныя, а не карныя часткі. Нават калі б Адамкус і служыў там непаўналетнім — а пакуль няма ніякіх падстаў думаць, што служыў, — то ў тым няма складу злачынства з пункту гледжання Літвы.

Каментары

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць