Ад рэдакцыі

Выйшла новая «Наша гісторыя»: як беларускія землі ляглі на алтар перамогі Пятра І

Прыйшоў падпісчыкам, а цяпер з'явіўся і ў продажы №7 «Нашай гісторыі». У цяперашніх умовах гэта сапраўдная падзея, а таксама геройства тых, хто яго выдаваў.

Гэтым разам нумар «Нашай гісторыі» пачынаецца артыкуламі пра драматычны перыяд у гісторыі Беларусі, калі Рэч Паспалітая стала цацкай у руках суседніх дзяржаў, а Беларусь перажыла страшныя спусташэнні.

А вось яшчэ артыкулы свежага нумара «Нашай гісторыі»:

«Зграбнасць — гэта не пра дзеда. Ён быў значна глыбейшы». Юлія Чарняўская ўспамінае пра Васіля Вітку

Небяспечнае падарожжа Чэслава Мілаша. Нобелеўскі лаўрэат, цесна звязаны з Беларуссю 

Нацыянальная геаграфія: Бабоўня: божыя людзі пад цёмным небам. Святлана Воцінава адкрывае яшчэ адно чароўнае месца на мапе Беларусі

«З гонтай мы найбольш намучыліся. Жонка дагэтуль не можа мне дараваць, што я ў гэта ўлез». Уласнік сядзібы «Марцінова Гусь» расказаў пра яе будаўніцтва

«Будзем сядзець. Аднак справа наша будзе ісці сваім шляхам». Турэмныя будні палітвязня пры Польшчы апісвае кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч

Цяньаньмэнь. Плошча поўнага маўчання. Ці можа застацца ў гісторыі асоба без імя, нават без твару? 

Турыстычныя кірункі: Байкал. Падарожжа на востраў шаманаў. Піша Сяргей Грунтоў

Клыбаты, Бац, Пісунчык і Рамэліха. Амаль страчанае майстэрства трапных мянушак

ды многае іншае.

Гэты нумар часопіса можна набыць і ў кнігарнях, у некаторых супермаркетах і ў прыватных распаўсюднікаў.

Вось спіс кнігарань. 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Гродна

«Цудоўня»

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31)

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкінулі з «Белпошты», таму мы запусцілі ўласную сістэму падпіскі.

Пакуль не працуе сайт nashakrama.by, падпісацца на часопіс можна, аплаціўшы падпіску ў любым інфакіёску, банку ці на пошце. Выразайце квітанцыю ў нізе старонкі часопіса, запаўняйце, а пасля аплаты дасылайце яе нам на адрас: Мінск, а/с 62, 220004. Пакладзіце ў пісьмо квітанцыю аб аплаце ці яе копію або ўпішыце нумар квітанцыі ў графу на адвароце падпіснога абанемента. Можна звесткі проста даслаць на электронную пошту [email protected]

Кошт падпіскі праз Рэдакцыю будзе 7 рублёў за 1 нумар. Пры падпісцы на паўгоддзе зніжка — 35 рублёў за 6 нумароў.

Вось шлях для аплаты:

(у АРІПе праз «адвольны плацеж» — «произвольный платеж»): Атрымальнік плацяжу: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы»

УНП атрымальніка: 190786828

Рахунак атрымальніка: BY84BLBB30120190786828001001 BIC банка атрымальніка: BLBBBY2X

Прызначэнне плацяжу: Падпіска на часопіс «Наша гісторыя»

на перыяд …….. Сума плацяжу: ……..

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць