Свет22

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа

Іран спыніў перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Дональда Трампа, які прыгразіў знішчыць «іранскую цывілізацыю». Паводле інфармацыі The New York Times, Тэгеран праз Пакістан як пасярэдніка перадаў, што больш не будзе абмяркоўваць пытанне спынення агню.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Francisco Seco

Пры гэтым удакладняецца, што Іран разарваў менавіта прамыя кантакты з ЗША, але працягвае перамовы праз пасярэднікаў. Тым не менш, такі крок ускладняе дасягненне дамоўленасцяў.

Іранскія прадстаўнікі заяўляюць, што не будуць ісці на кампрамісы, пакуль Вашынгтон патрабуе ад іх фактычнай капітуляцыі. Гэта разглядаецца як сігнал пратэсту і непадпарадкавання з боку Тэгерана.

Таксама паведамляецца, што Іран перадаў праз Катар папярэджанне: у выпадку ўдараў ЗША па энергетычнай інфраструктуры могуць наступіць сур’ёзныя наступствы для ўсяго рэгіёна. У прыватнасці, гаворыцца пра магчымыя атакі ў адказ, якія могуць пакінуць без электрычнасці шэраг краін, уключаючы Саудаўскую Аравію, а таксама пра рызыку блакавання яшчэ аднаго важнага марскога шляху — Баб-эль-Мандэбскага праліва, які закрывае доступ да Чырвонага мора.

Нягледзячы на жорсткія публічныя заявы, паводле некаторых крыніц, за кулісамі ўсё ж назіраўся пэўны прагрэс у перамовах.

Акрамя іншага, Іран абвінаваціў Трампа ў намеры здзейсніць ваенныя злачынствы. Унутры краіны людзі выходзяць на акцыі, утвараючы «жывыя ланцугі» вакол важных аб’ектаў, каб падкрэсліць, што ўдары па энергетычнай інфраструктуры недапушчальныя.

Каментары2

  • похоже на то, что
    07.04.2026
    Иран решил закопать себя вместе с Трампом ?
  • a.hto.tam.idze
    07.04.2026
    Надыйшоў час даваць адтэрміноўку на два тыдні?

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць