У Нацыянальным аэрапорце Мінск 8—9 красавіка пройдуць вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў у выпадку незаконнага ўмяшання ў працу цывільнай авіяцыі, паведаміла БелТА.

Як паведамілі ў КДБ, у мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі сілавых структур, міліцыі і іншых дзяржаўных устаноў. Мэта вучэнняў — праверыць гатоўнасць службаў да сумесных дзеянняў у такіх сітуацыях.
Пры гэтым адзначаецца, што падчас вучэнняў аэрапорт будзе працаваць у звычайным рэжыме, без абмежаванняў для пасажыраў.
Каментары