Улада

«Сусед адной з дачок міністра сельскай гаспадаркі. Задача — яго на месца паставіць». З'явіўся новы зліў ад былых сілавікоў

Аб'яднанне былых сілавікоў апублікавала сёння аўдыязапіс размовы, на якой чутны галасы, падобныя да галасоў начальніка Дзяржынскага РАУС Яўгена Жылінскага і намеснкіа начальніка крымінальнай міліцыі УУС Мінаблвыканкама Ігара Качалава. Падчас размовы ідзе абмеркаванне «працы» па Каліноўскім. Галасы называюць яго суседам дачкі міністра сельскай гаспадаркі, і яго, як вынікае з размовы, на самым высокім узроўні «папрасілі паставіць на месца».

«Гэта Качалаў. Слухай, скажы мне, вось у цябе матэрыял зарэгістраваны па Каліноўскім такім», — кажа першы голас, падобны да Качалава.

«Так», — адказвае другі, падобны да Жылінскага.

«Ну-ка, штосьці я чытаю фабулу і недаўязджаю, сэнс, што ў яго там знайшлі?» — пытае першы голас.

«Ну, тыпу перабітыя нумары. Падазрэнне. Нам каманда генерала, бл****, пад яго працаваць як паложана, — адказвае другі. — У Копішава (прозвішча начальніка крымінальнай міліцыі УУС Мінаблвыканкама — заўв. «НН») гэта на кантролі. Ну вось трэба было неяк машыну забраць, вось і забралі. Прыдумалі.

«Так, а вы ж пратакол яшчэ склалі, гэта што вось такое? У дачыненні да Каліноўскага складзены пратакол ч. 1 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць» — заўв. «НН»)?» — блытаецца першы голас.

«Мы склалі 19.11 па тым, што ў яго на тэлефоне, зарэгістраваны на «нэксту», — адказвае другі.

«На забароненую, так?» — пытаецца першы.

«Так», — гаворыць другі.

«А агляд у яго па месцы жыхарства ўсё зрабілі, так?» — задае пытанне першы.

«Гэта раней мы рабілі», — удакладняе другі.

«А гэты Каліноўскі, хто такі, за што ён увогуле. Што ён з сябе ўяўляе? Чаго гэтага Каліноўскага зачапілі?» — зноў запытваецца першы.

«Гэта ў міністра на кантролі стаіць. Там ён, бл****, сусед адной з дачок міністра сельскай гаспадаркі, так скажам. Там у іх вайна між сабой. Сказалі па ім папрацаваць, вось і ўсё — працуем», — гаворыць другі голас.

«А ён бэчэбэшнік, так, яры?» — пытаецца першы.

«Неа. Ён былы супрацоўнік фінансавай міліцыі. Сядзеў у турме строгага рэжыму па ч. 3 арт. 209 КК (Махлярства — заўв. «НН»), — адказвае другі. — Ну, вось у іх сваркі, так бы мовіць, там суседскія. Ну, і вось аж дайшло да верху. Да нас ні хр*** не звярталіся, а вось па самым-самым версе прайшліся, спусціліся да міністра і пасля міністр ужо спусціўся ніжэй».

«Карацей, як такавая палітыка тут не палітыка, так?» — удакладняе першы голас.

«Увогуле ніякай, абсалютна, — пагаджаецца другі. — Тут проста задача стаіць, каб яго на месца паставіць».

Чытайце таксама:

«Вы хацелі, каб там адны дурні працавалі?» Як беларускія сілавікі спрабуюць падмануць Інтэрпал

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць