Грамадства11

23-гадовы палітвязень у апошнім слове: «Хачу называцца беларусам, жыць у гэтай краіне і нешта рабіць для яе»

Учора ў Гомельскім абласным судзе да трох гадоў калоніі асудзілі адміністратара культурна-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans палітзняволенага Мікіту Слепянка. Юнака абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 КК).

На судзе Мікіта выступіў з моцным апошнім словам: 

«Я за кратамі ўпершыню. Даводзіцца бачыць у гэтай клетцы маладых людзей: мне 22 гады, а ім па 20, па 18. Іх лічаць тэрарыстамі, экстрэмістамі, дэструктыўнымі элементамі. Я не ведаю, чаму такія людзі аказваюцца тут, чым яны кіруюцца і ці ставіць хаця б нехта сябе на наша месца.

Як чалавек, які знаходзіцца тут, я магу сказаць, што мы такія ж беларусы, як і тыя, хто па той бок кратаў — маладое пакаленне, каму жыць у гэтай краіне і будаваць яе, рабіць нешта для яе, ствараць свае сем'і, захоўваць сваю незалежнасць — сапраўдную і нефармальную, захоўваць сваю мову, культуру, гісторыю. Для гэтага нам даводзіцца сядзець тут, бо мы проста выказалі сваё меркаванне. Мы — людзі, якім тут так ці інакш жыць і так ці інакш нешта казаць. Выказваем кожны па-свойму, каб людзі ў краіне сапраўды ведалі, што думае сучасная моладзь.

Я хацеў бы сказаць, што ёсць і іншая моладзь — прагрэсіўная, шчаслівая, якая абсалютна не бачыць ніякіх праблем. Але, пры гэтым, ведаючы большасць сваіх знаёмых і назіраючы тут, у турме — я так разумею, што большасць людзей не мае асаблівых планаў і не ведае, чаго хоча ад гэтага жыцця. Але калі гаворка пра мяне — то я дакладна ведаю, чаго хачу ад жыцця: я хачу называцца беларусам, жыць у гэтай краіне і сапраўды нешта рабіць для яе. Не толькі для самога сябе, але і для сваёй краіны, якую я сапраўды люблю і з'яўляюся патрыётам. Ці будзе ў мяне такая магчымасць — гэтага я ведаць не магу. Хацелася б верыць, што так. І хацелася б верыць, што калі я выйду адсюль — Беларусь будзе заставацца Беларуссю. Нягледзячы ні на што».

Да разгляду апеляцыйнай скаргі вы можаце падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі або бандэролямі з рознымі прысмакамі і прыемнымі дробязямі.

Адрас для падтрымкі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Мікіта Антонавіч Слепянок.

Каментары1

  • Satan
    07.09.2022
    Ага-ага. Будешь сейчас рабиць... шить на зоне спецовку для ментов. Гордость - это хорошо, уважаю. Если это не тупая гордость. Бо живя у Польшчы сделаешь куда больше для Беларуси, чем сидя на зоне

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць