Свет1212

Памятаеце ўкраінскага скандальнага палітыка Алега Ляшко? Вось дзе ён цяпер

Экс-дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Алега Ляшко прызначылі камандзірам 432‑га асобнага палка беспілотных сістэм 11‑га армейскага корпуса «Усход», паведамілі інфармаваныя суразмоўцы «Украінскай праўды» ва Узброеных сілах Украіны.

Алег Ляшко. Фота з сацсетак

Па словах крыніцы выдання, 6 мая 2026 года рашэннем камандавання Сухапутных войскаў УСУ старшага лейтэнанта Алега Ляшко вызвалілі з пасады камандзіра батальёна беспілотных сістэм 63‑й асобнай механізаванай брыгады 3‑га армейскага корпуса аператыўнага камандавання «Усход» са штатна-пасаднай катэгорыяй «падпалкоўнік».

Адначасова Ляшко прызначылі камандзірам 432‑га асобнага палка беспілотных сістэм 11‑га армейскага корпуса аператыўнага камандавання «Усход» са штатна-пасаднай катэгорыяй «палкоўнік». Аднак пра атрыманне Ляшко вайсковага звання палкоўніка гаворка не ідзе.

Перад гэтым у канцы красавіка 2026 года ў СМІ з'явілася інфармацыя, што батальён беспілотных сістэм 63‑й асобнай механізаванай брыгады, які ўзначальвае Ляшко, будзе пашыраны да палка.

Алег Ляшко — адзін з самых эпатажных палітыкаў сучаснай Украіны, былы лідар Радыкальнай партыі і дэпутат Вярхоўнай Рады некалькіх скліканняў. Як палітычная фігура ён ствараў сабе вобраз «чалавека з народа», які змагаецца супраць алігархаў і эліт. Ляшко запомніўся выбаршчыкам сваімі эксцэнтрычнымі выхадкамі: ён прыходзіў у Вярхоўную Раду з віламі (якія сталі сімвалам яго партыі), еў зямлю на трыбуне і часта ўступаў у жорсткія вербальныя (а часам і фізічныя) сутычкі з апанентамі.

Ацэнкі Ляшко як палітыка даволі супярэчлівыя. З аднаго боку, яго заўсёды крытыкавалі за папулізм і радыкальную рыторыку, але з іншага — адзначалі яго вялікую харызму і ўменне працаваць з электаратам у глыбінцы. Праўда, на апошніх парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў чэрвені 2019 года, гэта ўсё яму не дапамагло: Радыкальная партыя Алега Ляшко набрала на іх толькі каля 4% галасоў і ў Вярхоўную раду не трапіла.

Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ў 2022 годзе Ляшко адышоў ад актыўнай публічнай палітыкі і далучыўся да шэрагаў Узброеных сіл Украіны, дзе праходзіць службу. 11 кастрычніка 2024 года яго прызначылі камандзірам батальёна беспілотных сістэм кіравання асобнай механізаванай брыгады.

Каментары12

  • У вас проблемы
    08.05.2026
    Помните, что в английском есть артикли и предлоги? Нет? На кого ж вы учились???
  • мясцовы2
    08.05.2026
    Так, ён папуліст яшчэ той, але ніколі не было сумневаў, што Ўкраіну ён шчыра любіць.
  • Слава ЗСУ
    08.05.2026
    He трус як некаторыя...што заяу́лялі вазьму зброю у́ рукі ды пайду ваяваць за Радзіму, аднак калі пачалася рашыская поу́навартасная вайна дык шмат схаваліся ( хто у́ лазне у́ Карпатах, хто за мяжу, хто пад юбку жонкі), зараз "ваююць" языком у цёплых пакоях на YouTube.))))
    Честь Алегу!!!
    Слава ЗСУ 👍💪

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той2

Шашлык, папахі і грузінскія танцы. «Тбілісоба» вярнулася ў Мінск праз сем гадоў8

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма16

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць