Грамадства1010

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 9 Мая.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«9 мая — дзень памяці. Дзень, калі мы ўспамінаем тых, хто перамог нацызм у Другой сусветнай вайне, і тых, хто не вярнуўся дадому. У Беларусі няма сям’і, якую б вайна абмінула. Мы памятаем гэты подзвіг, і менавіта таму асабліва балюча бачыць, як памяць пра гэтую жахлівую вайну выкарыстоўваюць як прапагандысцкі інструмент, каб апраўдаць новую», — гаворыцца ў звароце.

Сэнс гэтай даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах. Нашыя дзяды і прадзеды хацелі, каб іх дзеці і ўнукі жылі звычайнае, мірнае жыццё. Хадзілі ў школу, кахалі, працавалі, будавалі свае сем’і. Яны дакладна не змагаліся за тое, каб беларуская зямля станавілася пляцоўкай для чужой агрэсіі, каб тут стаялі чужыя войскі, а з нашай краіны рабілі крыніцу пагрозы.

Беларусь заўсёды была і павінна заставацца краінай, якая не пагражае суседзям і не дазваляе выкарыстоўваць сябе супраць іншых.

Сёння побач з намі Украіна зноў плаціць страшную цану за мір — за права жыць на сваёй зямлі, размаўляць на сваёй мове, будаваць сваё ўласнае жыццё. Мы бачым, як вайна забірае жыцці, разбурае дамы, разлучае сем’і. 

I менавіта таму памяць пра вайну павінна нагадваць нам берагчы жыццё, а не прывучаць дзяцей да ваеннай формы, захапляць зброяй і нармалізаваць гвалт. Памяць павінна вучыць адказнасці. Вучыць спачуванню, сумленнасці, павазе да чалавека і да суседзяў. Вучыць простаму: вайна — гэта трагедыя, а мір — гэта тое, што трэба будаваць разам.

Сёння я схіляю галаву перад усімі героямі, перад загінулымі і ахвярамі гэтай вайны. І вельмі хачу, каб лепшай памяццю пра іх стала Беларусь, у якой чалавечае жыццё — найвышэйшая каштоўнасць», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары10

  • Ах
    09.05.2026
    Ох..., имел на то полное право!
    К тому же разница между 8 и 9 мая обусловлена разницей часовых поясов при подписании Акта о капитуляции Германии в 1945 году. В Берлине это произошло поздно вечером 8 мая, когда в Москве уже наступило 9 мая.
  • Тутэйшы
    09.05.2026
    Не трэба святкаваць свята краіны якой ужо не існуе. Ёсць 8 траўня.
  • Ого!
    09.05.2026
    Ах, при этом для Сталина это был настолько важный праздник, что его отметили ровно один раз в 1946 году и забыли до 1965 года.

    А если брать за основу московское время, то и войну следовало закончить штурмом Москвы, а не Берлина!)

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць