Грамадства2929

Мікола Статкевіч усклаў кветкі на пахаваннях на Вайсковых могілках Мінска і патлумачыў, чаму гэта робіць там і 8 мая

«Зараз гісторыя паўтараецца. Зноў хочуць збудаваць свой «мир», толькі не «арыйскі» а «русский», — піша былы палітвязень.

Фота: statkevichm

«Зараз гісторыя паўтараецца. Зноў пачатая вайна з мэтай узяць рэванш за прайграную, толькі ўжо не Першую сусветную, а Трэцюю сусветную «халодную» вайну. Зноў спрабуюць вярнуць страчаныя тэрыторыі, толькі не Данцыг і Эльзас, а Крым і ўсю Украіну, зноў «бароняць правы суайчыннікаў», толькі не ў Судэтах, а на Данбасе, зноў хочуць збудаваць свой мир, толькі не «арыйскі» а «русский», — піша Статкевіч у сваім тэлеграм-канале. — І спрабуюць скарыстаць у сваёй вайне тых, хто змагаўся і загінуў, спрабуючы спыніць ўсё пералічанае.

Мёртвыя не вінаватыя, калі іх скарыстоўваць у палітычных гульнях ды інфармацыйных войнах. Яны не могуць ўстаць з магіл, каб абараніць сябе. Як не можа ўстаць з магілы на Вайсковых могілках лётчык Акрэсцін, каб запярэчыць таму, што яго імя ў вачах усёй планеты звязалі з месцам, дзе людзей катавалі за іх перакананні».

Фота: statkevichm

Палітык нагадаў, што пры канцы чэрвеня 2020 года, падчас адбывання арышту ў ізалятары на вуліцы імя Акрэсціна яму завочна дадалі яшчэ 15 сутак арышту за «правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — ускладання 8 мая таго ж года на Вайсковых могілках Мінска кветак да магіл загінулых салдат.

«Я думаю, што цяжка знайсці больш красамоўнае сведчанне сапраўднага стаўлення ўлад да памяці шматмільённых ахвяр той, развязанай таталітарнымі рэжымамі вайны».

Каментары29

  • Хаим
    08.05.2026
    Окрестін, и случайно, освобождая от коммунистов, безымянный Отто миллионы мирных жителей убил, но я думаю для беларуского Алеся это пустяки
  • нечытало
    08.05.2026
    але пытаннечка - хто першы ў гісторыі прымяніў ядзерную ўзброю супраць мірнага чалавецтва?

    паколькі я "трохі" "тупенькая", то тупа спытала ў ИИ. і вось, што ён адказаў -

    "США стали первой и единственной страной, применившей ядерное оружие в боевых условиях. Атомные бомбардировки японских городов Хиросима и Нагасаки произошли 6 и 9 августа 1945 года, что привело к гибели более 100 тысяч человек и положило начало ядерной эре"
  • піша а.. э.. **ета як яе ?
    08.05.2026
    "піша былы палітвязень"

    а дакладна гэта ягоныя думкі?
    ці яму іх нейкі прэссакратар-ка напісаў?

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях1

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях1

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць