Грамадства11

Пачаўся суд над Настай Лойкай. Ёй пагражае да 12 гадоў зняволення

У Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс зрабілі закрытым.

Падставай для крымінальнай справы стаў даклад «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017 — жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Алена Шылько, піша «Вясна».

Наста Лойка — вядомая праваабаронца, якая займаецца правамі чалавека, надае асаблівую ўвагу пытанням барацьбы з дыскрымінацыяй і роўнасці, правам іншаземцаў і асоб без грамадзянства, нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека. Яна вядомая экспертка па пытаннях свабоды сходаў, прававых механізмаў абароны правоў чалавека, маніторынгу судовых працэсаў, працы з валанцёрамі, а таксама барацьбы з мовай варожасці і злачынствамі на глебе нянавісці.

Паводле версіі абвінавачання, у адным з праваабарончых дакладаў аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год змяшчаецца негатыўная ацэнка дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, якая стала падставай для завядзення супраць яе крымінальнай справы. 

Насту некалькі разоў затрымлівалі па адміністрацыйных справах, давалі суткі, адпускалі, але яна прынцыпова адмаўлялася выязджаць. 

У канцы кастрычніка яе затрымалі і завялі крымінальную справу.

«На развітанне [ў апраўданне] я хачу табе нешта распавесці пра дзень нашай апошняй сустрэчы, 28.10.2022. Праз 30 хвілін, як я выйшла з дому ў 15:30, я стаяла ў калідоры на вуліцы Рэвалюцыйнай, 3, шырока расставіўшы ногі і [ўткнуўшыся] лбом у сцяну (гэта называецца «ластаўка»). Акрамя ўдараў у спіну і гуку электрашокера, мне сказалі, што цябе ім прыйдзецца забіць — Мікалай Талчкоў «не хацеў рызыкаваць сваімі людзьмі». Але потым нібыта амапаўцы прапанавалі іншы варыянт — даць мне 20 секунд, каб загнаць цябе ў душавы пакой. Я плакала і баялася, па лесвіцы са мной ішлі людзі з аўтаматамі. Перад дзвярыма мне перашпілілі кайданкі з-за спіны — перад тулавам. Рукі трэсліся, калі я адчыняла дзверы. Глыбокае дыханне толькі трошкі дапамагло, я чакала, што ты адразу адчуеш небяспеку ў прысутнасці злых людзей, але ты выйшаў у калідор да мяне і радасна махаў хвастом. У кайданках я нават не магла ўзяць цябе за ашыйнік — проста адчыніла дзверы ў душавы пакой і стала прасіць цябе зайсці туды…» — апісвала яна затрыманне ў адным са сваіх лістоў.

Вядома, што ў дворыку Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Насту пакідалі без вопраткі за скаргу. 

У СІЗА № 1 Наста Лойка вучыць французскую і польскую мовы, шмат чытае. Як і да затрымання, працягвае есці толькі веганскую ежу. Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблем са страўнікам. Яна не можа есці тое, чым кормяць у СІЗА. Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме.

Каментары1

  • І чаму чаму яна ня з’ехала????
    13.06.2023
    Ёй помсцяць за ўсе ранейшыя яе справы, за тое што раней не было нагоды і шанцу. Шкада што давядзецца правесці такі час за кратамі, гэта сапраўдны жах. Зараз можна спадзявацца толькі на Бога і што ён праб’е заслону цемры дакранецца да сэрцаў тых вылюдкаў што катуюць яе і іншых вязняў.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

Ці сапраўды трэба намыльваць галаву двойчы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт30

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць