Вайна1010

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі

Наступ расіян забуксаваў. Гэта дало ўкраінцам магчымасць стварыць такую лінію абароны, якое робіць тактыку інфільтрацыі смяротнай. Чым адкажуць расіяне?

Лінія фронту літаральна разрэзаная на кавалкі: чорныя — гэта гатовыя ці запланаваныя да ўмацавання ўчасткі, а шэрыя (большыя, размешчаныя ззаду) пазней таксама будуць падзеленыя. Крыніца: clement_molin / Х

OSINT-даследчык Клеман Мален (Clément Molin) у сваім акаўнце ў Х апублікаваў аналіз сітуацыі на лініі фронту. Даследчык адзначае, што нядаўнія няўдачы расіян дазволілі Украіне значна ўскладніць сваю тактыку будаўніцтва ўмацаванняў. Кожны дзень дае Украіне больш часу на падрыхтоўку новых пазіцый, якія ў выніку запаволяць наступныя расійскія наступы.

Мален падкрэслівае, што якасць умацаванняў значна палепшала. Ён публікуе карту і тлумачыць сутнасць змен:

«Асноўныя абарончыя лініі (жоўтыя) прызначаныя для абароны ўкраінскага тылу. Паміж гэтымі асноўнымі лініямі можна знайсці мноства меншых ліній траншэй і радоў калючага дроту. Такая стратэгія дробіць лінію фронту: цяпер мы маем мноства квадратаў і прамавугольнікаў паміж асноўнымі і другаснымі лініямі».

Як тлумачыць аўтар, на гэтай карце жоўтым колерам пазначаныя асноўныя абарончыя лініі, светла-жоўтым — другасныя, белым — калючы дрот (многае яшчэ будуецца), а светла-блакітным — абарончыя лініі ў працэсе будаўніцтва. Крыніца: clement_molin / Х

На думку Малена, калі ў расіян атрымаецца трапіць у адзін з такіх квадратаў, яны не знойдуць там ніводнага ўкраінскага байца — толькі міны. Украінцы будуць знаходзіцца вакол, атакуючы расійскія групы прарыву дронамі і артылерыяй, не рызыкуючы трапіць пад удар у адказ, бо кожная гэтая зона, такі квадрат фактычна ёсць закрытай пасткай.

Новая тактыка, як адзначае даследчык, з'яўляецца вынікам аналізу паводзін праціўніка. Украіна зразумела, што Расія не шкадуе жывой сілы, каб прасоўвацца паміж буйнымі гарадамі, па палях, перш чым пачынаць пранікненне ў самі гарады. Каб супрацьстаяць гэтаму, новыя абарончыя лініі працягваюцца праз сельскую мясцовасць, перад асноўнымі гарадамі і пасёлкамі. Пры гэтым стаўка робіцца на тое, каб новая лінія абароны была суцэльнай.

Грунтуючыся на аналізе спадарожнікавых здымкаў, Мален адзначае высокія тэмпы ўкраінскага будаўніцтва. Ён звяртае ўвагу, што яшчэ шэсць месяцаў таму на Данбасе новых умацаванняў не было.

Актуальная карта з усімі траншэямі, пазначанымі жоўтым, і рэкамі — сінім. Крыніца: clement_molin / Х

Як сцвярджае даследчык, сітуацыя становіцца падобнай у многіх раёнах. Праўда, усё яшчэ ёсць слабыя месцы, напрыклад, паўднёвыя подступы да Запарожжа (але там рэкі выконваюць ролю прыродных бар'ераў), і ўсе зоны, дзе Расія магла манеўраваць, цяпер закрываюцца.

Калі сітуацыя застанецца такой жа, як цяпер, альбо калі Украіне ўдасца адціснуць расіян далей, праз два месяцы ўмацаванні могуць выглядаць так ці нават больш маштабна. Тады кожнае наступленне будзе абыходзіцца Маскве ўсё даражэй.

Пры гэтым даследчык лічыць, што лінію фронту цяпер амаль немагчыма прарваць, адзіная стратэгія — пранікаць малымі групамі.

«Стратэгічны прарыў або абвал фронту цяпер здаюцца ўсё менш і менш імавернымі», — рэзюмуе Мален.

Каментары10

  • Капец
    16.02.2026
    OSINT-даследчык Клеман Мален (Clément Molin) ідыёт ці што? Ці для расейскай разведкі мапу намаляваў?
    Ваенная тайна - такога паняцця для яго не існуе? Ён за каго на гэтай вайне?
    Выклаў усе ваенныя таямніцы і парады напісаў, як лепш штурмаваць украінскія пазіцыі.
  • Капец
    16.02.2026
    Пад выглядам OSINT-даследчыкаў вельмі зручна рабіць працу для расейскай выведкі. Тыпу а што я? Я проста блогер.
  • Юзік
    16.02.2026
    мяркуеш, у расейскай разведцы такія ж як ты сядзяць?))

Цяпер чытаюць

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Усе навіны →
Усе навіны

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся адразу шэсць машын ВІДЭА2

Пад Паставамі за 10 тысяч даляраў выставілі па продаж цэлую вёску6

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу3

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў6

У Беларусі выпусцілі кінашэдэўр пра Канстытуцыю8

У Маскве замест Музея гісторыі ГУЛАГа адкрываюць музей, прысвечаны ахвярам нямецкіх нацыстаў8

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?10

У Мінску грузавік згубіў металічныя трубы3

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць