Грамадства11

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі

Апошнім часам у сеціве аўтамабілісты актыўна каментуюць пытанне магчымага знікнення з беларускіх АЗС бензіну АІ-92. Ці сапраўды гэтага варта чакаць, пракаментаваў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ілля Ікан, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Па словах Іллі Ікана, пакуль гаворкі пра хуткае знікненне 92‑га бензіну няма, аднак тэндэнцыя да змены структуры спажывання сапраўды існуе.

Статыстыка паказвае, што попыт на АІ-92 паступова зніжаецца, а ўсё больш кіроўцаў выбіраюць АІ-95 і паліва з яшчэ вышэйшым актанавым лікам. Асабліва гэта прыкметна ў Мінску і Мінскай вобласці, дзе доля АІ-95 ужо дасягае 70—80% ад агульнага аб’ёму спажывання бензіну.

Кіраўнік канцэрна адзначыў, што сучасны аўтапарк у Беларусі становіцца больш тэхналагічным: многія аўтамабілі абсталяваныя турбіраванымі і высокафарсіраванымі рухавікамі, якія патрабуюць якаснага высокаактанавага паліва. Адпаведна, вытворцы павінны рэагаваць на патрэбы рынку.

На беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах ужо рэалізуюцца інвестпраекты па вытворчасці высокаактанавых дабавак. На адным прадпрыемстве праект ужо ўкаранёны, на другім — пачынаецца. Гэта дазволіць забяспечыць рынак бензінам АІ-95, АІ-98 і нават АІ-100 у дастатковай колькасці.

Разам з тым Ілля Ікан падкрэсліў, што ў найбліжэйшыя гады АІ-92 застанецца ў продажы. Як мінімум да 2030 года, па яго словах, гэты від бензіну не знікне з беларускіх заправачных станцый, бо значная частка аўтамабіляў па-ранейшаму разлічаная менавіта на яго.

Пры гэтым у доўгатэрміновай перспектыве структура «бензінавага кошыка» можа змяніцца на карысць больш высокаактанавых марак — АІ-95, АІ-98 і АІ-100.

Каментары1

  • О чём он ?
    19.02.2026
    В Молодечно, - ОДНА заправка 98-ым бензином !

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць