Грамадства66

У Гомельскім ЗАГСе расказалі пра самае незвычайнае вяселле: раніцай пасля першай шлюбнай ночы жаніх збег з падоранымі грашыма

Пышная цырымонія, госці, бацькі, калегі — усё прайшло па класічным сцэнарыі. Пасля банкету шчаслівыя маладыя доўга пералічвалі грошы, падораныя блізкімі. Нявеста прачнулася раніцай у выдатным настроі, але выявіла, што мужа дома няма.

Фота: vecteezy.com

Падзея стартавала як у ва ўсіх: прыгожая цырымонія, самыя блізкія людзі, бацькі і калегі. Асабліва хваляваўся за свайго таварыша сведка, распавяла «Гомельскай праўдзе» галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Гомельскага гарвыканкама Жанна Ігнаценка. Гісторыя была пяць гадоў таму, але стала вядома пра яе толькі цяпер.

Вяселле адгулялі па ўсіх канонах. Пара распісалася, а ў першую шлюбную ноч закаханыя доўга і ўпарта пералічвалі падарункі.

Цудоўнай нядзельнай раніцай, калі ў доме нявесты яшчэ стаялі вазы з кветкамі, а ў халадзільніку чакаў вясельны торт, жыццё дзяўчыны нечакана змянілася.

— Аказалася, што пакуль маладая жонка спала, суджаны сабраў увесь вясельны скарб і вырашыў незвычайна правесці мядовы месяц. Ён хутка купіў білеты і паляцеў адпачываць са сведкам, — распавяла Жанна Ігнаценка.

Ці быў мужчына проста сябрам, ці кімсьці большым — ніхто не ведае. Але ў любым выпадку дзяўчына пазбавілася і мужа, і бюджэту.

Маладая жонка да апошняга спадзявалася, што гэта розыгрыш, тэлефанавала мужу, перажывала, шукала ў знаёмых, аббегала ўсе моргі і бальніцы. Але калі даведалася праўду, падала заяву на развод.

Каментары6

  • Žvir
    19.02.2026
    Niejkaja dzič. Biednaja dziaŭčyna. Za što, kamu dazvolena hulać zycciom čałavieka ?

    Nu, pa zakonie hor, svajaki niaviesty pavinny znajści niahodnika i... jak minimum kastryravać... Ja nie zaklikaju, kali što, prosta razvažaju.
  • доўга і ўпарта
    20.02.2026
    Žvir , дык яны ж нават не спалі разам, лічылі грошы, навошта кастрыраваць. Цікава колькі прыхапіў той разумны жаніх
  • Žvir
    20.02.2026
    доўга і ўпарта, jon da viasiellia "vyspaūsia", i mieū ūžo inšyja pliany...

    навошта кастрыраваць? dzielia čyscini i kab nie paūtaryū fokus.

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць