Літаратура11

«Пабачымся ў жніўні». Выйшаў раман Габрыэля Гарсія Маркеса, які раней не выдаваўся

Нобелеўскі лаўрэат з Калумбіі працаваў над раманам «Пабачымся ў жніўні» ў апошнія гады жыцця і не змог давесці раман да канца. Але праз 10 гадоў пасля смерці пісьменніка ягоныя сыны, Радрыга і Гансала Гарсія Барча, вырашылі ўсё ж апублікаваць апошнюю працу бацькі.

Фота: Isabel Infantes/Getty Images

«Пабачымся ў жніўні» расказвае гісторыю саракашасцігадовай Анны Магдалены Бах, якая кожны год у адзін і той жа самы летні дзень прыязджае на невялікі востраў у Карыбскім моры ўшанаваць памяць пахаванай тут маці. І кожны год роўна на адну гэтую ноч Анна Магдалена Бах, дабрапрыстойная жонка свайго мужа, заводзіць на востраве новага палюбоўніка.

Сам Гарсія Маркес заяўляў, будучы цяжка хворым, што чарнавік рамана трэба знішчыць, бо кніга «нічога не вартая» — пра гэта чытач даведваецца з сумленнай прадмовы, напісанай сынамі пісьменніка. З гэтай аўтарэцэнзіяй спрачаюцца і яны самі, і рэдактар рамана, і літаратурныя крытыкі.

На іх думку, гэта невялікая, але суцэльная гісторыя. Маркес напісаў пра каханне ў немаладым узросце, пра заўсёды няпростыя адносіны дзяцей ды бацькоў і пра смерць.

Праца над раманам ішла з канца дзевяностых гадоў і да смерці аўтара ў 2014-м. Маркес адчуваў складанасці з кампазіцыяй тэксту з-за слабой памяці, аднак і стыль, і фактура ягонага тэксту пазнавальныя. У рамане знаходзіцца месца і метафарам, і гульням з цыклічным часам.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    07.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць