Усяго патроху66

Кампазітар Эдуард Ханок ездзіць па Мінску на аўтобусе і метро

«Што тычыцца лецішча, машын, то я не прыхільнік гэтага стылю жыцця», — кажа маэстра, якому сёння споўнілася 84 гады.

Эдуард Ханок. Фота: Ларыса Кудраўцава.

Беларускі кампазітар Эдуард Ханок патлумачыў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», чаму ён аддае перавагу ездзіць не на машыне ці таксі, а на грамадскім транспарце, звярнула ўвагу «Камсамолка».

— Я езджу толькі грамадскім транспартам. Чаму? Бо чалавек, які вядзе сядзячы лад жыцця, павінен рухацца, — аргументаваў ён.

Пры гэтым Ханок заўважыў, што машына ў сям'і маецца — у зяця. Але кампазітар аддае перавагу аўтобусу і метро.

— Што тычыцца лецішча, машын, то я не прыхільнік гэтага стылю жыцця. Сваю першую машыну, «Волгу», я падарыў зяцю. Дарэчы, у свой час такую машыну можна было атрымаць па распараджэнні старшыні ўрада. Калі я атрымаў участак зямлі пад Менскам на лецішча, тут жа аддаў яго зяцю. Так што ні лецішча, ні машыны ў мяне няма, езджу на грамадскім транспарце, а больш хаджу пешшу, тым больш што для мяне пасля Масквы — Менск, як пасля Мінска — Пінск, — казаў ён у 2015-м напярэдадні свайго 75-годдзя.

— Часам мне кажуць: падвязем. Я кажу: калі ласка. Адзін раз жа можна пад'ехаць. Але кайфу я не атрымліваю. Для мяне машына — як скрынка. Сядзіш, як у скрыні, — тлумачыць ён.

І дадае:

— Я хоць дурны, але хітры. Я падлічыў: калі 500 сустрэч і плаціць за таксі, то гэта грошы, якія я лепш раздам сваім унукам. І здароўе зберагу, і справу карысную зраблю.

У Эдуарда Сямёнавіча і яго жонкі Еўлаліі Іванаўны, з якой яны разам больш за 60 гадоў, трое дзяцей — Руслана, Аляксей і Святлана. Руслана па прафесіі педагог, жыве ў Мінску недалёка ад бацькоў, сын-прадпрымальнік, жыве ў Падмаскоўі, а малодшая, Святлана, у юнацтве выбрала творчую сцежку, спрабавала заявіць сябе як спявачка, але пасля пераезду ў Ізраіль адмовілася ад гэтай ідэі, аддаўшы перавагу офіснай працы ў Міністэрстве аліі і інтэграцыі.

Каментары6

  • Дачка Света
    18.04.2024
    Когда высох мозг и не такое выбросишь на общественное.
  • S
    18.04.2024
    Заслужаны арціст палей і агародаў?
  • EMIL
    18.04.2024
    Не бедствует он и его родственники тоже.
    А рассказы про автобус говорят скорее о его жадности.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць