Грамадства11

У Расіі закрываюць бізнэс рэпера Сярогі

Фірма «ЛБВМС» Сяргея Пархоменкі (сапраўднае імя артыста) існавала з 2017 года і займалася вырабам і продажам гатовых набораў ежы, піша Shot.

За сем гадоў працы гэтую фірму тройчы спрабавалі ліквідаваць праз няправільны адрас, пазначаны пры рэгістрацыі юрыдычнай асобы. У 2020-м фірму выключылі з рэестра малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Акрамя праблем з адрасам у кампаніі назапасіліся вялікія запазычанасці па абавязковых пенсійных узносах, з-за чаго на Сярогу нават падаў у суд Сацыяльны фонд Расіі, які выйграў у яго ажно 500 расійскіх рублёў. Цяпер жа фірму цалкам ліквідуюць.

@nashaniva У рэпера Сярогі праблемы ў Расіі #беларусь #черныйбумер #серёга #нашаніва #беларускаямова #беларускітыкток #бизнес ♬ Solitude - ¥ves

Спявак Сярога родам з Гомеля стаў вядомы не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы ў пачатку нулявых. Ён выконваў такія тагачасныя хіты, як «Чорны бумер», «Каля дома твайго», «King Ring». У 2010-я атрымаў дазвол на жыхарства ва Украіне, дзе доўга жыў і працаваў. Але пасля пачатку пратэстаў у Беларусі стаў на бок рэжыму Лукашэнкі, часта адзначаўся пралукашэнкаўскімі выказваннямі і браў удзел у праўладных мерапрыемствах.

Цяпер Сярога жыве ў Беларусі, але часта заязджае ў Расію.

Каментары1

  • Дзяржаўныя Салідарныя Пэнсыйныя Фонды
    10.10.2024
    Гэта прымусовыя піраміды Понцы

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць