Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб рыэлтарскай дзейнасці», паведамляюць у прэс-службе палітыка.

Законам ствараецца новы орган самакіравання — Палата рыэлтараў. У яе структуру ўключаюцца агульны сход (сход упаўнаважаных), праўленне, старшыня і рэвізійная камісія.
Скасоўваецца інстытут агентаў па аперацыях з нерухомасцю. Правам аказання рыэлтарскіх паслуг будуць валодаць толькі рыэлтары, якія з'яўляюцца членамі Палаты рыэлтараў і якія маюць пасведчанне аб атэстацыі.
Змяняюцца таксама падыходы да кваліфікацыйных патрабаванняў рыэлтараў: адмяняецца патрабаванне аб наяўнасці профільнай адукацыі.
Рыэлтарам цяпер зможа стаць грамадзянін з любой вышэйшай адукацыяй, які прайшоў навучальныя курсы ў сферы нерухомасці і здаў атэстацыйны экзамен.
Рыэлтарскі бізнэс «нармалізуюць». Экспертка расказала, чаго чакаць
«У дзяржавы няма грошай. Іх трэба знайсці». Супрацоўнік агенцтва нерухомасці расказаў пра нядаўнія ператрусы
Якое жыллё купіць, каб яно прыносіла даход — эксперт дае парады
Рыэлтар: За 50 тысяч даляраў у Мінску ўжо з цяжкасцю купіш нават «бабушатнік»
Каментары