Грамадства1515

Караеў: На канцэрт Паліны Гагарынай у Гродне грошы ўзялі з бізнэсу

На 9 мая ў Гродне мясцовыя ўлады арганізавалі канцэрт вядомай расійскай спявачкі Паліны Гагарынай. Але сярод ухвальных водгукаў, як заўважыла нават афіцыйная газета аблвыканкама «Гродзенская праўда», «знайшліся і тыя, хто, як звычайна, захацеў укалоць сваім з'едлівым каментаром арганізатараў», запытаўшыся, адкуль грошы на такую раскошу. У выніку нядаўна прызначаны старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў мусіў апраўдвацца.

Юрый Караеў. Фота: Гродзенская праўда

«Мы бачылі каментары пад ролікамі з канцэрта Паліны Гагарынай. Шмат было станоўчых водгукаў. Некаторыя з'едліва пыталіся, колькі з абласнога бюджэту паляцела грошай.

Адказваю — ніколькі. Сродкі па аплаце канцэрта паступілі ад прыстойных спонсараў з прыватнага бізнэсу. Трэба гэта разумець, што ў падаткаплацельшчыкаў мы ні рубля на Паліну Гагарыну або на нейкі іншы канцэрт не ўзялі.

Некаторыя меркавалі, што яна спявала бясплатна. Бясплатна ніхто не спявае, адразу кажу. Але трэба разумець, што кіраўніцтва вобласці і горада з бюджэту на гэта грошай не траціць», — сказаў Юрый Караеў.

Каментары15

  • Аскольд
    12.05.2025
    Кода-то, в 2000-х , когда просили бизнес и ИП поддержать протесты и забастовки, они смеялись с нас, говорили, что они вне политики и их это не касается... те немногие, кто смог выжить до сегодняшних дней еще и дарят свои деньги на черт пойми что.
  • 505
    12.05.2025
    Беларусы не ходите на концерт этой фашистке с некрасивым лицом.
  • не
    12.05.2025
    финансы , не. гэта ўсё той жа ∞ дзяржаўны рэкет

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць