Культура33

Вялікі тэатр Беларусі не паедзе на гастролі ў акупаваны Крым

У першай палове чэрвеня стала вядома, што Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Беларусі плануе ў жніўні выступіць у акупаваным Крыме. Цяпер высветлілася, што мінскі калектыў у Крым усё ж такі не паедзе — і, відаць, менавіта абнародаванне праблемы прывяло да адмены скандальных гастроляў, піша «Люстэрка».

Фота: bolshoibelarus.by

Гастролі балетнай трупы тэатра былі запланаваныя на другую дэкаду жніўня гэтага года. Беларусы пад кіраўніцтвам расійскага дырыжора Арцёма Макарава, які з 2025 года стаў мастацкім кіраўніком калектыву, планавалі прывезці ў Севастопаль балет «Жызэль».

Мінскі тэатр сапраўды чакалі ў акупаваным Крыме. Дырэктар дзяржаўнага гістарычна-археалагічнага музея-запаведніка «Херсонес Таўрыцкі» Алена Марозава паведаміла, што ў Севастопалі на Міжнародным фестывалі оперы і балета «Херсонес» у гэтым годзе плануецца выступленне артыстаў Тэатра оперы і балета Беларусі.

Сёння, 30 ліпеня, з’явілася праграма гэтага фестывалю, які адбудзецца з 5 па 16 жніўня. Запланаваныя танцавальныя канцэрты ансамбля імя Майсеева, а таксама спектаклі мясцовага Севастопальскага тэатра оперы і балета. Беларусаў у афішы няма.

Па інфармацыі «Люстэрка», адмова ад паездкі выклікана якраз рэзанансам, які ўзнік пасля публікацыі. Тым больш што калектыў, як казаў адзін з суразмоўцаў, быў «у асноўным супраць» паездкі ў Крым. Нягледзячы на ціск на артыстаў, у тым ліку намёкі на праблемы ў далейшай кар’еры, нямала людзей напісала адмову, у прыватнасці ў аркестры.

Каментары3

  • Янка
    30.07.2025
    Але "Песняры" часта гастралююць ва акупаваным Крыме.
  • Лейцар коркавы
    30.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • елена
    30.07.2025
    кто подскажет-с каких пор он стал "большой"?всю жизнь называли "национальным "

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць