18‑гадовы аргенцінскі футбаліст Абель Нуньес памёр пасля няшчаснага выпадку падчас матча моладзевых каманд «Эсейса» і «Дэпартыва Муньіс», піша «Трыбуна».

Інцыдэнт адбыўся 12 лістапада. Падчас гульні Нуньес атрымаў моцны ўдар мячом у галаву. Яму аказалі першую медыцынскую дапамогу на месцы, а затым даставілі ў бальніцу. Матч спынілі.
У бальніцы футбалісту зрабілі аперацыю, але выратаваць яго не ўдалося. 15 лістапада клуб «Эсейса» афіцыйна паведаміў пра яго смерць.
У заяве клуба гаворыцца, што гэта самая цяжкая навіна ў яго гісторыі. Каманда развіталася з маладым гульцом, у якога было ўсё жыццё наперадзе, і выказала спачуванні яго сям'і, сябрам і таварышам з каманды. У клубе адзначылі, што ў гэты дзень футбол адышоў на другі план, а Нуньес назаўсёды застанецца часткай іх сям'і.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары