Грамадства

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку

Днямі стала вядома, што з папулярнай блогеркі Паліны Кянько, якая мае інваліднасць, у інтэрнэце груба пакпіла доктарка Наталля Папкова, якая працуе ў хуткай дапамозе ў Мінску. Прытым прадметам яе кпінаў была акурат інваліднасць жанчыны. Выданне «Люстэрка» патэлефанавала на працу Папковай і даведалася, ці збіраюцца там неяк рэагаваць на яе дзеянні. 

Блогерка Паліна Кянько. Фота з яе інстаграма

Намеснік галоўнага доктара Аляксандр Дубаневіч паведаміў, што на станцыі праводзяць праверку ў сувязі з лістом Паліны Кянько, які да іх паступіў. Ён запэўніў, што адпаведныя меры будуць прынятыя. На пытанне, ці стане рэакцыя кіраўніцтва публічнай, ён пацікавіўся, якой менавіта рэакцыі чакае суразмоўца.

Журналістка «Люстэрка» прапанавала вынесці доктарцы вымову або хаця б правесці з ёй размову. У адказ намеснік галоўнага доктара заўважыў, што вымова датычыцца прафесійнай дзейнасці і рэгулюецца Працоўным кодэксам.

Доктарка Наталля Папкова. Фота з яе інстаграма

Суразмоўца таксама заклікала правесці з супрацоўніцай тлумачальную працу і дамагчыся ад яе прабачэнняў перад дзяўчынай. Паводле журналісткі, казаць чалавеку з інваліднасцю, што ў яе не будзе дзяцей, — неэтычна.

Дубаневіч на гэта адказаў, што не можа гаварыць за іншага чалавека, дадаўшы, што ў гэтай гісторыі яшчэ не ўсе абставіны да канца высветленыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны21

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

Легендарны тэлескоп «Хабл» падае на Зямлю. НАСА тэрмінова шукае тых, хто яго выратуе або затопіць15

«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай30

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый5

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі13

У Чэхіі адбылася найбуйнейшая з 1989 года акцыя пратэсту10

Штодзённая кава стымулюе кішэчнік і зніжае рызыку Паркінсона. Каб даказаць гэта, правялі незвычайны эксперымент5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны21

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць