Грамадства99

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне

У беларускай рэдакцыі «Настоящего времени. Беларусь» пацвердзілі, што ў паловы супрацоўнікаў сёння, 14 лістапада 2025, апошні працоўны дзень, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Беларуская рэдакцыя «Настоящего времени» закрываецца

Другая палова супрацоўнікаў будзе звольненая найбліжэйшым часам.

БАЖ звярнуўся да генеральнага дырэктара тэлеканала «Настоящее Время» Паўла Буторына па каментар. Вось што ён сказаў адносна прычын закрыцця рэдакцыі:

«Мы пастаянна ацэньваем нашыя праекты і карэктуем іх з улікам прыярытэтаў, якія мяняюцца, і развіцця падзеяў. Закрыццё беларускай рэдакцыі «Настоящего времени» адбылося на фоне правядзення РСЕ/РС крытычна важных рэформаў па аптымізацыі рэсурсаў. Мы неверагодна ганарымся матэрыяламі, падрыхтаванымі рэдакцыяй, — яны ўражваюць. РСЕ/РС па-ранейшаму цалкам прыхільная да сваёй аўдыторыі ў Беларусі і працягне даваць аб’ектыўныя навіны і інфармацыю на беларускай і рускай мовах».

Павел Буторын пацвердзіў, што беларуская рэдакцыя «Настоящего времени» закрываецца цалкам. Тэлеканал не можа прапанаваць калектыву ці яго частцы новую працу.

Тэлеканал «Настоящее Время» створаны Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа (RFE/RL) пры ўдзеле «Голаса Амерыкі». Фінансаваўся з грантаў Кангрэса ЗША праз Агенцтва па глабальных медыях (USAGM).

Current Time Belarus — частка тэлеканала «Настоящее Время», які ў 2023 годзе адмыслова ствараўся для рускамоўнай аўдыторыі з Беларусі. Як тады расказваў у інтэрв’ю БАЖ дырэктар тэлеканала Павел Буторын, перад праектам ставілася задача паведамляць беларусам цікавую і карысную інфармацыю без цэнзуры і абмежаванняў, а таксама расказваць пра актуальныя праблемы, перш за ўсё ўнутры краіны, але таксама і за яе межамі.

14 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, накіраваны на скарачэнне сямі федэральных агенцтваў, у тым ліку Агенцтва ЗША па глабальных медыях (USAGM), якое курыравала Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа (RFE/RL) і іншыя дзяржаўныя мэдыярэсурсы. Трамп сваім указам спыніў дзеянне гранта, якім фінансавалася дзейнасць «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода».

У сярэдзіне красавіка 2025 года ўсе супрацоўнікі беларускай рэдакцыі праекта ўжо сыходзілі ў адміністрацыйны адпачынак праз фінансавыя складанасці. Пазней беларуская рэдакцыя аднавіла сваю працу, але, як аказалася, ненадоўга.

Каментары9

  • Пытанне
    14.11.2025
    Што за такі канал, пра які ніхто не ведае? Чаму ён атрымаў фінансаванне за кошт фінансавання для беларусаў?

    Знайшоў толькі такое пра кіраўніка канала:
    "Павел Буторин: "Моим детям трудно понять, почему их мама оказалась за решеткой в России"
    18 апреля 2024 года 06:01 мск

    18 апреля исполняется полгода с тех пор, как в России арестовали журналистку Татаро-башкирской службы Радио Свобода Алсу Курмашеву, гражданку США и России, которая постоянно живет в Праге с мужем и двумя детьми. Мы поговорили с мужем Алсу Павлом Буториным".

    Пры ўсёй павазе, якое дачыненне спадар Буторын мае да беларусаў, каб атрымліваць фінансаванне як беларус?
  • Пытанне
    14.11.2025
    Вядома, што офіс Ціханоўскай пастаянна працуе над тым, каб захад выдзяляў грошы на беларускія смі. Для гэтага канала офіс таксама выбіваў фінансаванне?
  • Нечакана
    14.11.2025
    Вось так я дазнаўся пра існаваньне такога канала з навіны пра яго закрыцьцё.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка15

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным3

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Каля шматпавярховіка ў «Мінск-Свеце» знайшлі цела маладой жанчыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка15

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць