Грамадства1111

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву

Аказваецца, Вольга Бондарава выпадкова апублікавала інфармацыю з «экстрэмісцкага» сайта ў сваім тэлеграм-канале, пакуль змагалася з блогерам Дзім Дзімычам і яго прадзюсарам Flagman Music. Пра гэта ў звароце расказалі яе паплечнікі — дакумент ёсць у рэдакцыі выдання Hrodna.life. 

Вольга Бондарава. Скрыншот з відэа

«Вольгу Бондараву, якая абараняла нашых дзяцей ад згубнага ўплыву Дзім Дзімыча, пасадзілі на 2 тыдні ў турму за неасцярожна размешчаную інфармацыю з экстрэмісцкага сайта ў сваім ТГ-канале, прызналі экстрэмісткай, адлічылі з апошняга курсу ўніверсітэта, паставілі таўро, згодна з якім яна не зможа займаць дзяржаўныя пасады (магчыма, што і яе дзеці)», — пішуць у звароце супраць «акультызму» яе паплечнікі.

Яны таксама папрасілі прызнаць ужытае да Вольгі Бондаравай пакаранне неадпаведным «правіне», аднавіць яе ва ўніверсітэце. А яшчэ — правесці праверку, ці не з’яўляецца такое строгае пакаранне за нязначную правіну запалохваннем чалавека.

Кампанія Flagman Music займаецца прадзюсаваннем артыстаў і блогераў, у тым ліку — Дзмітрыя Сіўчыка (Дзім Дзімыча). Бондарава абвінаваціла яго ў ЛГБТ-прапагандзе, негатыўным стаўленні да сілавых структур і матывацыі да сацыяльна-небяспечных паводзін. Пасля гэтага кампанія заявіла пазоў да актывісткі. Урэшце бакі пагадзіліся вырашыць справу праз медыятара.

На 13 сутак прарасійскую актывістку Вольгу Бондараву пасадзілі ў сакавіку 2025 года.

Каментары11

  • дочка Максима Дизайнера
    15.03.2026
    любимая жэншчына Максима Дизайнера
  • Паплечнікі
    15.03.2026
    Дык гэта ФСБ. Гэта Крэмль. На Крэмль гаўкніце?
  • французскія булкі
    15.03.2026
    там дзе помнікі леніну-пушкіну (імперска - маскоўскія ) бяда паўсюль, вось цікава а нашы расейскамоўныя мараць і сёння пра балі , і французскія булкі ў лепшых палацах маскоўскага улуса?, а што яны не ведаюць што з маскоўскай імперскай мовай & культурай прыходзіць ГУЛАГ, Курапаты, рпц-НКВД ахранака-Катынь - Хатынь (так гэта таксама НКВД злачынства) , і г.д.? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць, і заўтра дзяржава зменіцца праз ЭВАЛЮЦЫЮ . Без Мовы роднай , на азіяцкіх імперскіх наратывах толькі ГУЛАГ З ванькамі і магчыма пабудаваць

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?9

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта73

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць