Грамадства1313

Бондарава і ўсе астатнія. Топ-20 беларусаў, пра якіх у 2025 годзе чыталі ў беларускай Вікіпедыі

Першае месца рэйтынгу можа здзівіць.

Вольга Бондарава

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава стала самай папулярнай асобай сярод беларусаў у беларускамоўнай «Вікіпедыі» ў 2025 годзе.

Біяграфічны артыкул пра даносчыцу сабраў 7281 прагляд за год, сцвярджаецца ў даследаванні «Лічбавы барометр Беларусі».

Верагодна, такая цікавасць да артыкула пра Бондараву звязана ў тым ліку з тым, што ў рускамоўнай «Вікіпедыі» яе біяграфіі няма. Даносчыца абышла нават Аляксандра Лукашэнку: ён тут на другім месцы з паказчыкам 6306 праглядаў. Замыкае тройку лідараў міністр інфармацыі Марат Маркаў — у яго 3403 прагляды.

У пяцёрку трапілі таксама палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут — яго старонку адкрывалі 2895 разоў — і палітолаг Роза Турарбекава, у якой 2506 праглядаў.

Патрыярх беларускага руху Зянон Пазняк ідзе шостым (1805), яму ў спіну дыхае прапагандыст Ігар Тур (1880). Святлана Ціханоўская на восьмым месцы з вынікам 1871. У канцы дзясяткі нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч (1713) і заснавальнік «Белага легіёна» Сяргей Бульба (1701).

У другой дзясятцы — журналіст Аляксандр Івулін, палітык і палітзняволены Мікола Статкевіч, нобелеўскі лаўрэат і праваабаронца Алесь Бяляцкі, пісьменнік Уладзімір Някляеў, палітык і блогер Сяргей Ціханоўскі, тэнісістка Арына Сабаленка, прапагандыстка Людміла Гладкая, прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын і драматург Мікалай Халезін. Замыкае топ-20 прапагандыст Андрэй Мукавозчык.

Аўтары даследавання аналізавалі даныя старонак «Вікіпедыі» з дапамогай рэсурсу Pageviews Analysis. Яны падкрэсліваюць, што даныя пра наведвальнасць старонак адлюстроўваюць толькі ўзровень інфармацыйнай цікавасці, а не сімпатыі ці антыпатыі аўдыторыі. Высокія паказчыкі праглядаў могуць быць выкліканы як падтрымкай дзейнасці персоны, так і рэзкім непрыняццем або раптоўнай цікавасцю, справакаванай яе актыўнасцю ў публічным полі.

Каментары13

  • Filipp
    07.01.2026
    "Прарасійская актывістка Вольга Бондарава стала самай папулярнай асобай сярод беларусаў у беларускамоўнай «Вікіпедыі» ў 2025 годзе."©
    Усё трапна, ворага трэба знаць у твар!
  • м
    07.01.2026
    Filipp, гэта твая "подружка"
  • ЖЧН
    07.01.2026
    Год жанчыны! Шпарагі, Сідорская і Базар павінны ганарыцца!

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць