Інцыдэнт адбыўся на праспекце Шміта, у раёне Лаўсанаўскіх могілак. Пра здарэнне паведамілі відавочцы ў гарадскіх пабліках, якія таксама апублікавалі відэа пажару, піша Mogilev.in.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гарэў менавіта новы тралейбус, які паступіў у горад восенню мінулага года.
Паводле слоў дырэктара магілёўскага тралейбуснага парка № 1 Сяргея Манастырэнкі, падчас руху тралейбус раптоўна загарэўся. Падобнага ў парку яшчэ не было, але экіпаж справіўся выдатна. На месца здарэння аператыўна прыбылі падраздзяленні МНС, якія ліквідавалі ўзгаранне ў самыя кароткія тэрміны.
Мяркуецца, што прычынай узгарання маглі стаць акумулятарныя батарэі, ад якіх працуе аўтаномны ход транспарту.
Усяго ў 2025 годзе Магілёў атрымаў пяць новых тралейбусаў, вырабленых холдынгам «Белкамунмаш». Адзін з іх ужо трапляў у дарожную аварыю раней, цяпер жа зафіксаваны другі інцыдэнт — пажар.
Каментары