Свет11

Пуцін заявіў, што Расія не атрымала ад Украіны прапаноў па абмене палоннымі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква не атрымлівала ад Кіева прапаноў па абмене палоннымі, прадугледжаным перамір’ем, пра якое бакі дамовіліся пры пасярэдніцтве ЗША. У Офісе прэзідэнта Украіны паведамілі, што гэтае сцвярджэнне не адпавядае рэчаіснасці.

Расія і Украіна 24 красавіка правялі абмен ваеннапалоннымі па формуле «193 на 193». Фота: Каардынацыйны штаб Украіны па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі

«Ніякіх прапаноў дагэтуль да нас, на жаль, не паступала», — сказаў Пуцін журналістам.

Паводле яго слоў, Расія нібыта накіравала Кіеву спіс з 500 украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Расіі, яшчэ 5 мая.

«Першапачаткова рэакцыя была такая, што трэба паглядзець больш уважліва, можа быць, не ўсе 500, можа быць 200. А потым яны ўвогуле зніклі з радараў і наўпрост сказалі, што яны не гатовыя да гэтага абмену», — сказаў Пуцін.

Пагадненне аб перамір’і, пра якое паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прадугледжвала абмен ваеннапалоннымі ў фармаце «1000 на 1000».

У Офісе прэзідэнта Украіны паведамілі, што гэтае сцвярджэнне не адпавядае рэчаіснасці. Праца над абменам у фармаце 1000 на 1000 працягваецца, адзначылі ў Офісе, піша «Суспільне». 

«Заявы Уладзіміра Пуціна пра тое, што Украіна нібыта заявіла Расійскай Федэрацыі пра сваё нежаданне абменьвацца палоннымі, не адпавядаюць рэчаіснасці. Паколькі дамоўленасць была дасягнута пры пасярэдніцтве ЗША, рэальнае ажыццяўленне абмену залежыць ад здольнасці амерыканскага боку выступіць у якасці яго гаранта. У цяперашні час па гэтым пытанні вядуцца актыўныя кантакты», — сказаў неназываны суразмоўца выданню.

У чым замінка, не называецца.

Каментары1

  • Владислав
    10.05.2026
    Пуцін, як і Трамп, страціў пачуццё рэальнасці.
    Пуцін не падзякаваў Зяленскаму за дазвол правесці парад у Маскве.
    Але нешта там фантазуе.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму13

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам2

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй4

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»3

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць