Здарэнне адбылося сёння раніцай на вуліцы Першамайскай.

54‑гадовы кіроўца экскаватара-пагрузчыка JSB, каб аб’ехаць тралейбус, які спыніўся на прыпыначным пункце, выехаў на крайнюю левую паласу руху, паведамляе ДАІ.
Тут адбылося сутыкненне з аўтамабілем Volvo, які ад удару адкінула, і ён ўрэзаўся ў тралейбус.
Пасажырку Volvo агледзелі медыкі, 26‑гадовай дзяўчыне шпіталізацыя не спатрэбілася. Кіроўца гэтай машыны, 25‑гадовы хлопец, не пацярпеў.
Каментары