Эканоміка66

Жыхарка Магілёва набыла клубніцы на рынку. Яе запэўнівалі, што яны мясцовыя, але праўду выдала адна дэталь

Жыхарка Магілёва купіла на рынку клубніцы, якія прадавец называў мясцовымі. Але дома заўважыла дэталь, якая выклікала бурнае абмеркаванне ў сацсетках, піша BG.Media.

Фота: threads.com/@shaldaeva.kseniya

«Гэта нашы, магілёўскія»

Магілёўчанка падзялілася ў Threads забаўнай гісторыяй пра куплю клубніц на рынку. Паводле слоў жанчыны, прадавец запэўніваў яе, што ягада вырашчаная ў Магілёве і прадаецца непасрэдна ад мясцовых вытворцаў.

Аднак жа дома пакупніца выявіла нечаканую дэталь. На дне скрынкі, у якой ляжалі ягады, апынулася газета з Лунінецкага раёна, які ў Беларусі лічыцца неафіцыйнай сталіцай клубніц.

«Прадавец клубніц на рынку: «Гэта нашы клубніцы, магілёўскія, самі вырошчваем». Таксама газетка на дне скрынкі», — напісала аўтарка публікацыі.

Фота: threads.com/@shaldaeva.kseniya

Жанчына таксама звярнула ўвагу на буйны памер ягад і з гумарам дадала: «Ну і такія коні ў нас таксама звычайна не растуць».

Посмотреть в Threads

Карыстальнікі жартуюць пра правал «легенды»

Публікацыя хутка сабрала дзясяткі каментарыяў. Многія ўспрынялі сітуацыю з гумарам.

«Шцірліц ніколі яшчэ не быў так блізка да правалу», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Іншыя адзначылі, што Лунінец даўно вядомы сваімі ягадамі:

«Лунінец — сталіца брэсцкіх клубніц»;

«Для кагосьці навіна, што ў Лунінцы вырошчваюць клубніцы?»;

«Брэсцкія клубніцы — гэта база».

Некаторыя каментатары прызналіся, што не бачаць праблемы ў паходжанні ягад:

«Лунінецкія клубніцы лепшыя за магілёўскія, таму я б не асабліва расстроілася»;

«Я б да магілёўскіх насцярожана паставіўся»;

«Навошта казаць, што яны мясцовыя?»

Пры гэтым частка карыстальнікаў звярнула ўвагу не на паходжанне ягад, а на тое, што прадавец мог уводзіць купцоў у зман:

«Гэта проста галімы перакуп, нічога асабістага»;

«Пралічыліся, але дзе?»;

«Ну гэта пракол!»

Адна з жанчын расказала, што сутыкнулася з падобнай сітуацыяй:

«Гэта ў 5‑м мікрараёне? Я таксама знайшла на дне скрыні такую газетку. Проста навошта хлусіць, што магілёўскія?»

У каментарыях таксама нагадалі, што на рынках і ўздоўж дарог нярэдка прадаюць ягады пад выглядам хатніх ці мясцовых, хоць фактычна яны могуць быць прывезеныя з іншых рэгіёнаў.

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто паставіўся да гісторыі па-філасофску. Адзін з карыстальнікаў пажартаваў, што лунінецкая газета ў скрыні зусім не доказ, а крыніца карыснай інфармацыі:

«Дык ён выпісвае лунінецкую, каб рэцэпты догляду за клубніцамі чытаць».

Адна ж жанчына прыгадала пра выпадак, калі сутыкнулася з адваротнай сітуацыяй — калі прадавец з Магілёўшчыны ў Мінску хацеў абавязкова давесці, што ягоны тавар з Лунінца. Але не прайшоў самы просты тэст:

«Я родам з Лунінецкага раёна. Пару гадоў таму ў Мінску пытаемся ў прадаўца, адкуль клубніцы?

Ён: «З ЛунінцА (націск на «а»), мы з мужам у голас:

«Зразумела, што прадавец не з ЛУнінца (націск на «у»)

Аказалася, што мелі рацыю, машына на магілёўскіх нумарах». 

Каментары6

  • Кол
    17.06.2026
    Не падманіш - не прадасі ! Закон гандлю.
  • Непонятно
    17.06.2026
    Чему вы завидуете? Обман может порой стоить дороже, чем весь мир.
  • Беларус
    17.06.2026
    Відаць, хітражопы прадавец гаворыць, што ягады свае, бо прадукцыя з прысядзібнага ўчастка падаткам не абкладаецца. Таму, як Папанаў у фільме "Берегись автомобиля", "я торгую кулубнику, выращенную своими собственными руками". А калі купляе і перапрадае лунінецкую - то гэта ўжо прадпрымальніцтва з усім, што з гэтага вынікае.

    Іначай цяжка растлумачыць, навошта хаваць паходжанне. Тым больш што ў лунінецкіх клубніц цалкам прыстойны імідж, гэта больш знак якасці, а не загана.

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму2

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў3

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне11

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць