Здарэнні22

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА

У Баранавіцкім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам легкавога аўтамабіля Mercedes. Аварыя здарылася 11 чэрвеня каля 18‑й гадзіны на аўтамагістралі М1 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі», паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

За рулём аўтамабіля знаходзіўся 29‑гадовы кіроўца, які рухаўся па трасе. Калі машына даехала да 243‑га кіламетра дарогі, адбылася нечаканая тэхнічная няспраўнасць: у аўтамабіля адначасова лопнулі два колы з правага боку — пярэдняе і задняе.

З-за раптоўнай страты кіравальнасці машынай кіроўца не змог утрымаць яе на дарозе, аўтамабіль перакуліўся.

У выніку дарожнага здарэння людзі не пацярпелі. Кіроўца змог пазбегнуць траўмаў, аднак сам аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Акрамя таго, быў пашкоджаны груз, які перавозіўся ў машыне — клубніцы.

Каментары2

  • Андрусь
    12.06.2026
    У загалоўку не магу адчапіцца ад думкі, што замест "л" у тым, што зрабілі ягады, павінна быць "р".
  • ого
    13.06.2026
    Перазагруз?

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць