Вайна

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Маскоўская юрфірма Budovnits Family Law Agency, якая спецыялізуецца на сямейным і цывільным праве, дадаткова прапануе паслугі прызыўнікам. Сярод іх — афармленне адтэрміновак, абскарджанне позваў, афармленне броні ад мабілізацыі, а таксама юрыдычнае суправаджэнне выезду за межы Расіі, расказвае «Медуза».

Яўген Бурдзінскі. Фота: mil.ru

Усе гэтыя пытанні курыруе супрацоўніца фірмы Кацярына Бурдзінская. Паводле даных уцечак, Кацярына Бурдзінская, верагодна, — дачка генерал-палкоўніка Яўгена Бурдзінскага, намесніка начальніка Генштаба УС Расіі.

Іх сваяцтва ўскосна пацвярджаюць тыя факты, што яна жыла з генералам у адной кватэры, нарадзілася ў Балтыйску ў перыяд, калі ён камандаваў дыслакаванай там брыгадай марской пяхоты.

З 2018 года сам генерал Бурдзінскі ўзначальвае Галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне Генштаба — то-бок менавіта ён адказвае за мабілізацыю і прызыў у расійскую армію.

У 2022‑м Бурдзінскі абяцаў не адпраўляць на фронт салдат тэрміновай службы, але гэта не выконвалася.

У чэрвені 2023 года Мінабароны Расіі апублікавала і тут жа выдаліла з сайта даклад Бурдзінскага пра мабілізацыю, у якім той паведамляў, што армія мае праблемы з «негатовасцю часткі грамадства да выканання воінскага абавязку». Бурдзінскі вінаваціў у гэтым «інфармацыйны ціск сеткавай блогерскай супольнасці».

У тым жа 2023‑м годзе Бурдзінскаму даручылі рэкрутынг на фронт зняволеных, пісаў тэлеграм-канал «Рыбарь», створаны былым супрацоўнікам прэс-службы Мінабароны Расіі Міхаілам Звінчуком.

У Кацярыны Бурдзінскай няма юрыдычнай адукацыі і вопыту працы юрыстам — раней яна працавала менеджарам па продажах у сферы палімераў і паліва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць