Беларуская мова2323

Как белорусизировать свой телефон Андроид

Заўважыў, што перыядычна ў сеціве ўзнікаюць пытанні наконт беларускай мовы на Android без добрых адказаў. Купіўшы днямі Google Nexus 5 з аперацыйнай сістэмай Android KitKat 4.4.4, я сам пачаў шукаць беларускую раскладку.

Раскладка. З гэтым аказалася ўсё проста. Адразу варта заўважыць, што ніякіх дадатковых праграм ставіць (ужо) не трэба. Каб дадаць беларускую раскладку, ідзем у Settings > Language & input, дзе ў секцыі Keyboard & input methods у графе Google Keyboard пстрыкаем па значку перасоўных рэгулятараў. Адкрыецца акно Google Keyboard Settings. Першай жа графой ідзе Input Languages. У наступным дыялогу трэба зняць птушку з параметра Use system language, пасля чаго знайсці ў спісе Belarusian і адцеміць птушкай. На гэтым квэст па ўключэнні беларускай раскладкі можна лічыць завершаным.

Мова інтэрфейса. Калі ваш вендар не ўключыў лакалізацыю інтэрфейса карыстальніка на беларускую мову, вы яе не знойдзеце ў спісе Settings > Language & input > Language. Тым не менш, Android можна папрасіць быць настолькі беларускім, наколькі гэта магчыма. Ідэя ў тым, каб выставіць тэлефону беларускую лакаль. Гэта значыць, што тыя радковыя рэсурсы, якія ў аперацыйнай сістэме ці ў любой іншай праграме (нават прастаўленай з Play Store) маюць беларускі эквівалент, будуць паказвацца па-беларуску [1].

Працэдура змены лакалі даступна карыстальніку, які ўмее выконваць каманды ў тэрмінале. Апісаныя дзеянні выконваліся мной на Mac OS X, хоць не павінны адрознівацца для іншых папулярных АС.

  1. Найперш трэба праставіць Android SDK: http://developer.android.com/sdk/installing/index.html?pkg=tools
  2. Затым спампаваць на тэлефон праграму MoreLocale 2.
  3. Дальш, задзейнічаць у тэлефоне рэжым распрацоўніка. Для гэтага ідзем Settings > About phone і пракручваем табліцу да апошняй графы Build number. Трэба тыцнуць па гэтай графе сем разоў для ўключэння рэжыма распрацоўніка.
  4. Выйшаўшы з About phone, над апошняй графой вы пабачыце пункт Developer options. У ім знаходзім параметр USB debugging і пазначаем птушкай.
  5. Падключаем тэлефон па USB да камп’ютара. Калі вы ўжо дадалі шлях да інструментаў Android SDK у пераменную наваколля PATH, каманда $ which adb выдасць гэты шлях. Іначай, трэба прайсці ў каталог устаноўкі Android SDK і знайсці ў падкаталогу platform-tools кансольную праграму adb.
  6. Разбудзіце тэлефон. Паспрабуйце выканаць адсюль каманду ў тэрмінале $./adb devices. Калі вывад каманды не паказаў ніводнай прылады, хоць вы ўпэўненыя, што ўсе папярэднія крокі выканалі ў адпаведнасці з апісаннем, паспрабуйце $./adb kill-server &&./adb devices.
  7. Цяпер можна выканаць каманду $ adb shell pm grant jp.co.c_lis.ccl.morelocale android.permission.CHANGE_CONFIGURATION
  8. Запускаем праграму MoreLocale 2 на тэлефоне. Ціснем Custom Locale. У мадальным акне ў якасці мовы ўводзім be, у якасці краіны — BY, і націскаем Set. Калі ўсё ў вас атрымалася, спіс стандартных лакаляў у праграме будзе ўжо паказвацца па-беларуску. Дальш вы заўважыце, што некаторыя праграмы, кшталту Play Store сталі часткова беларускімі, па-беларуску сталі адлюстроўвацца даты. Некаторыя праграмы могуць стаць цалкам беларускімі, прыкладам Play Кнігі.

Такім чынам, чуткі пра тое, што Android не падтрымлівае беларускай мовы трошкі перабольшаны. Удзельнічайце ў лакалізацыі праектаў на Transifex, расказвайце пра беларускую мову на тэлефоне сваім знаёмым — і сітуацыя будзе станавіцца яшчэ лепш.

Комментарии23

Сейчас читают

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»66

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»

Все новости →
Все новости

На новополоцком «Полимире» предупредили, что завтра из него будет валить черный дым3

Рыбак в Лельчицком районе поймал гигантского сома ВИДЕО3

Долгострой МАЗа в Минске превращают в архив с передовыми технологиями

Помните белоруса-бедолагу, которого армяне продали на фронт? Украинцы выменяли его9

В Польше задержали еще советского «вора в законе»1

Цепкало и Болкунец атаковали литовского политика, который помогал белорусам после 2020 года и способствовал делу, возбужденному прокурором в Гааге52

Зеленский: Москва пытается втянуть Минск в войну против Украины либо операцию против страны НАТО9

В Зимбабве удивляются, что их президент сорвался в гости к Лукашенко совсем внезапно. Перед этим он посетил хранилище с золотом2

«Вымер и вымер». Российский блогер Штефанов высказался о белорусском языке. Комики Мирзализаде и Кривец зарубились с ним94

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»66

Командующий Силами беспилотных систем Украины выступил с беспрецедентными угрозами в адрес Лукашенко, которого назвал «гауляйтером»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць