Беларуская мова11

Google нашел это слово в интернете только один раз, а оно живет

Гісторыя пра цікавае слоўца з вёскі, на якое ў горадзе круцяць пальцам ля скроні.

Бабка Зося з нашай вёскі распусціла ўсю гаспадарку — прадала каня і карову, трох авечак, з парсючка нарабіла кілбас, вантрабянак ды паляндвіц, а куры самі некуды зніклі. Не мела ўжо сілаў нічога трымаць у свае 78 — жыла адна, дзеці выехалі ў горад, але найгорш перашкаджала гаспадыні калена — зусім не гнулася, распухла і часта балела.

Дзеці завезлі бабку Зосю падлячыцца ў шпіталь у Менск. Бабка — асоба надзвычай кантактная — у лякарні пачала адразу з усімі знаёміцца ды пераказваць вясковыя гісторыі.

Найбольш любіла бабка Зося аповеды пра каханне — «хто, калі, як і з кім любіўся». Гэтак сталічныя дактары і пацыенты мелі магчымасць паслухаць гісторыю, якая адбылася шмат гадоў таму ў вёсцы пад Ашмяною.

У Жупранах

— Быў неяк пасля вайны адзін хлопец добрага роду, са шляхты. І пачаў ён хадзіць да адной мужычкі, але надта з твару харошай. І моцна ён кахаўся, але матка ягоная надта не хацела, каб ён мужычку ў хату прывёў. Узяла сякеру, прынесла, паклала перад ім на парог і будзе казаць: «Сячы матцы ў галаву альбо грудзі, але не бяры мужычкі». Той хлопец мусіў маткі слухацца, бо раней з гэтым строга было, не цяперака, што дзеці бацькоў нагамі піргаюць. Але прайшло троху часу, і матка тая памярла. І хлопец думаў ужо ў сваты да сваёй прысухі ехаць, але той ужо ў галаве ўсё паперастаўлялася, бо пачалі калхозы рабіць, і яна ўжо думала, каб лепей замуж выйсці за якога прадсядацеля. І выйшла за брыгадзіра, трое дзяцей у іх было, а хлопец той, які гэдак кахаўся, так і астаўся адзін бабылём, распіўся, сцягаўся, хадзіў у нейкіх лахманах парваных, карэлых. А ўжо тая мужычка ў магазін у вёсцы пайшла працаваць. А хлопец усё адно прыйдзе такі ўчарнелы, заслініўшыся, да магазіна, стане пад акно і паглядае цішком, каб хоць троху мілай палюбавацца. Так ён па гэтай кабеце млеў, так міжджэў, каб хоць хвіліну на яе паглядзець.

Калі бабка Зося вярнулася дахаты, то расказвала ў вёсцы, што дакторкі ды іншыя пацыенты часам круцілі пальцамі каля скроняў на ейныя словы.

— Бабушка, а вы по-белорусски говорите? Что-то не верится. А что это значит «міжджэць? — пыталіся ў менскім шпіталі.

А бабка адказвала:

— Але, пэўна, чыстае беларускае слова гэна, такое вясковае проста»

— Падурнелі людзі ўжо ў тым Менску, — цішком, каб ніхто не пачуў, прызнавалася мне па сакрэце бабка Зося. — Ужо ніяк ім не дагодзіш… Найлепей то сядзі, маўчы і не адгукайся, то яшчэ, можа, цябе неяк сцерпяць.

Помнік Францішку Багушэвічу ў Жупранах

«Міжджэць» — роднае слоўца як для бабкі Зосі, гэтак і для мяне, сотні разоў чутае ад мясцовых людзей у маіх Жупранах. «Аж міжджэў, каб у госці да свата заехаць», — могуць так сказаць. Альбо: «Аж міжджэла дзяўчына на танцы ісці». Яно дапамагае акрэсліць вельмі вялікае жаданне: «міжджэць» — вельмі хацець.

Фіксуе гэтае слоўца Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Даследнікі пачулі «міжджэць» у вёсцы Малі Астравецкага раёну і далі яму тлумачэнне як «карцець». Слоўнік падае прыклад ужывання гэтага слова таксама ў любоўным кантэксце: «Аж міжджыць — як хоча жаніцца, так хацеў яе браць»

Google ва ўсім сеціве знайшоў гэтае слова толькі адзін раз — у Інтэрнэт-слоўніку расейска-беларускіх адпаведнікаў Алега Мінкіна. Там «міжджэць» тлумачыцца як «патрабаваць нешта ныццём». І сапраўды, дзіця, да прыкладу, можа міжджэць, каб яму далі ласунак або завезлі на беларускамоўны ранішнік у Менск.

Google знаходзіць слова «міжджэць» толькі адзін раз

«Міжджэць» — гэта, безумоўна, прадаўняе нашае слова, якое мае балцкае паходжанне. Можа, жупранскае «міжджэць» мае супольнае паходжанне з сучасным літоўскім «myžčioti — падсікваць, сікаць малымі порцыямі». Магчыма, некалі словаў з балцкім радаводам было ў Жупранах і болей, але іншыя старыя выразы прызабыліся, а такое, падавалася б, слова нізкага стылю засталося.

«Міжджэць», пэўна, прынеслі ў Жупраны шматлікія стагоддзі таму назад паўдзікія індаеўрапейскія плямёны. А цяпер іх паўтарае бабка Зося, едучы на абед бульбяныя аладкі.

— Некалі дачка меншая ўсё міжджэла, каб я ёй такіх аладак нарабіла, а цяпер адвыкла зусім, выядае ў горадзе свае гарадскія мігдалы…

І крэкча бабка Зося ў астылай хаце, шэпча свае пацеры, соўгаецца па пустых пакоях у самоце, слухае, ці дзе не зазвініць муха. І нават тая ці то лянуецца, ці то хварэе, зашыўшыся недзе пад столь, але зусім не звініць.

А ён жа так апусціўся, зарос, каўтун у галаве, нават смярдзела ад яго, — узгадвае яна даўнейшую гісторыю пра няшчаснае каханне шляхціча. — А так жа кахаў тую прадавачку, аж свяціўся, калі яе бачыў. От жа моцнае каханне якое бывае!

Бабка Зося ўздыхае. А я гадаю, пра што міжджыць ейнае сэрца. Жанчына адварочваецца ды раптам кажа:

— Ай, дурная тая дзеўка была, што за брыгадзіра пайшла. Дурная я была, мазгоў ні каліва не мела…

Комментарии1

  • Карл
    30.11.2023
    Хаця й на трасянцы, але вельмі цікавая гісторыя. Варта такое калі знікалі пачытаць. Баба Зося даўно зразумела сваю памылку, ды толькі не было каму распавесьці аб гэтым. Жыцьцё, ня гож..

Сейчас читают

Что за 17-летний стартапер, который вылил ушат лжи на Либера на радость белорусским спецслужбам22

Что за 17-летний стартапер, который вылил ушат лжи на Либера на радость белорусским спецслужбам

Все новости →
Все новости

Байкер с хвостом. Брестский джек-рассел на мотоцикле стал звездой TikTok2

В Офисе Тихановской работает преподаватель из Дании. Он рассказал, почему оставил комфортную жизнь и занялся белорусским делом27

Мелони и Макрон поссорились насчет Украины. Мерц старается их помирить5

Правый кандидат Симион неожиданно проиграл на выборах президента Румынии и уже признал поражение3

Как за год изменились цены на недвижимость в крупных городах. Столица не в лидерах роста

Фермеры жалуются: урожай будет небольшим. Таких частых заморозков не наблюдали последние 30 лет5

У Джо Байдена нашли рак в агрессивной форме3

В Польше на выборах во второй тур выходят мэр Варшавы Тшасковский и историк Навроцкий 32

Экзитполы в Румынии: Центрист Дан одерживает победу на выборах со значительным отрывом15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Что за 17-летний стартапер, который вылил ушат лжи на Либера на радость белорусским спецслужбам22

Что за 17-летний стартапер, который вылил ушат лжи на Либера на радость белорусским спецслужбам

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць