Беларуская мова8484

Зенон Пазняк о белорусском правописании: От «філёлёгіі» и «архэолёгіі» стоит отказаться

Лидер КХП-БНФ Зенон Пазняк размышляет об употреблении белорусского правописания сегодня и в будущем.

«Мая пазыцыя тут (засьведчаная ня раз), што калі ва ўмовах антынацыянальнай улады не дазваляюць на дзяржаўным узроўні карыстацца адзіным ўнармаваным беларускім клясычным правапісам, то няхай людзі пакуль што (да лепшага часу) карыстаюцца нефармальна рознымі правапісамі, абы па-беларуску, — цытуе Пазняка pieramoha.org. — Пазыцыя кульгавая, але такія ёсьць умовы, якія інакш ня выкарыстаеш. Час пакажа, якое напісаньне лепшае і неабходнае. Пасьля палітычных пераменаў і вяртаньня да нацыянальнай дзяржаўнай палітыкі, усё вернецца ў норму.

Так яно і рухаецца. Нехта ўжывае «клясыку», нехта піша на «наркомаўцы», часопіс «Дзеяслоў» выпрацаваў сваю норму напісаньня, і нават асобныя пісьменьнікі ўключыліся ў пошукі ўнівэрсальнага падыходу.

…Мяркую, што гэты працэс, які доўжыцца ўжо чвэрць стагоддзя, дае натуральным чынам адказы на пытаньні. Без сумніву мусяць быць адкінутыя рэшткі наркомаўскага калецтва ў правапісе. Але зразумела таксама, што правапіс па Тарашкевічу таксама патрабаваў беларускага падыходу і ўдакладненьняў. Некаторыя неарганічныя формы слоў ня варта ажыўляць, не прыжывуцца, колькі б ні казалі энтузіясты «філёлёгія» ды «архэолёгія», «філёляг» ды «архэоляг». Тут спаланізаваны, скручаны заўзятарамі варыянт віленскай гаворкі, тыповы анахранізм. Варыянт «філалогія», «археалогія» — лепшы. Так усе беларусы (акрамя самых цьвёрдых і некрытычных прыхільнікаў граматыкі Тарашкевіча) і гавораць. Не забывайма, таксама, што ў правілах бываюць выключэньні.

У 2005 годзе ў выніку шматгадовай працы філолагаў-энтузіястаў быў распрацаваны мадэрнізаваны варыянт клясычнага правапісу. Ён не прызнаны рэжымнай уладай, але справа зроблена. Удакладнены і сістэматызаваны клясычны правапіс існуе. Нацыязьберагаючае і моватворнае значэньне ён набудзе толькі тады, калі пойдзе ў школы, ва ўнівэрсітэт, на радыё і тэлебачаньне, у газэты і выдавецтвы. А пакуль што застаецца яму месца часткова ў Сеціве, часткова ў замежным друку, часткова на радыё і ў тэлебачаньні з-за мяжы.

Па вялікаму кошту (зноў вяртаюся да пачатку разваг), калі ўвесьці неабходнае ўжываньне мяккага знаку (па граматыцы Тарашкевіча) нават у цяперашні, прыняты ўжо пры рэжыме правапіс, то ён (гэты правапіс) таксама выконваў бы неабходную і адэкватную функцыю ў мове і быў бы шырэй запатрабаваны ў грамадзтве. Беларуская мова загучэла б так, як вымагае яе прырода. Тут, аднак, ужо справа будучыні», — піша Пазняк.

Комментарии84

Сейчас читают

Силовики утверждают, что задержали двух мужчин за голосование на выборах в КС. Но можно ли этому верить?15

Силовики утверждают, что задержали двух мужчин за голосование на выборах в КС. Но можно ли этому верить?

Все новости →
Все новости

Пощечина в правительственном самолете. Что могло вызвать гнев Брижит Макрон?4

21‑летнего парня задержали за дискуссионные комментарии о Второй мировой войне19

Как мастер-самоучка из Барановичей с помощью молотка создает картины на стекле1

В США автора детской книги о преодолении горя приговорили к пожизненному сроку за убийство мужа3

На хуторе в Беларуси живет кабан, который обожает «Сникерс»3

Покупка квартиры через кооператив вместо ипотеки: как работает система, похожая на пирамиду, и что говорят участники и эксперт13

Мошенники придумали новую солидную организацию, от имени которой могут звонить6

Арестован бывший руководитель Офиса президента Украины Ермак14

В Беларуси предлагают дикую услугу — похоронить заживо в лесу. Сколько это стоит?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Силовики утверждают, что задержали двух мужчин за голосование на выборах в КС. Но можно ли этому верить?15

Силовики утверждают, что задержали двух мужчин за голосование на выборах в КС. Но можно ли этому верить?

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць