Мова8484

Пазняк аб правапісах: Ад «філёлёгіі» ды «архэолёгіі» варта адмовіцца

Лідар КХП—БНФ Зянон Пазняк паразважаў аб сённяшнім ужыванні і будучыні беларускіх правапісаў.

«Мая пазыцыя тут (засьведчаная ня раз), што калі ва ўмовах антынацыянальнай улады не дазваляюць на дзяржаўным узроўні карыстацца адзіным ўнармаваным беларускім клясычным правапісам, то няхай людзі пакуль што (да лепшага часу) карыстаюцца нефармальна рознымі правапісамі, абы па-беларуску, — цытуе Пазняка pieramoha.org. — Пазыцыя кульгавая, але такія ёсьць умовы, якія інакш ня выкарыстаеш. Час пакажа, якое напісаньне лепшае і неабходнае. Пасьля палітычных пераменаў і вяртаньня да нацыянальнай дзяржаўнай палітыкі, усё вернецца ў норму.

Так яно і рухаецца. Нехта ўжывае «клясыку», нехта піша на «наркомаўцы», часопіс «Дзеяслоў» выпрацаваў сваю норму напісаньня, і нават асобныя пісьменьнікі ўключыліся ў пошукі ўнівэрсальнага падыходу.

…Мяркую, што гэты працэс, які доўжыцца ўжо чвэрць стагоддзя, дае натуральным чынам адказы на пытаньні. Без сумніву мусяць быць адкінутыя рэшткі наркомаўскага калецтва ў правапісе. Але зразумела таксама, што правапіс па Тарашкевічу таксама патрабаваў беларускага падыходу і ўдакладненьняў. Некаторыя неарганічныя формы слоў ня варта ажыўляць, не прыжывуцца, колькі б ні казалі энтузіясты «філёлёгія» ды «архэолёгія», «філёляг» ды «архэоляг». Тут спаланізаваны, скручаны заўзятарамі варыянт віленскай гаворкі, тыповы анахранізм. Варыянт «філалогія», «археалогія» — лепшы. Так усе беларусы (акрамя самых цьвёрдых і некрытычных прыхільнікаў граматыкі Тарашкевіча) і гавораць. Не забывайма, таксама, што ў правілах бываюць выключэньні.

У 2005 годзе ў выніку шматгадовай працы філолагаў-энтузіястаў быў распрацаваны мадэрнізаваны варыянт клясычнага правапісу. Ён не прызнаны рэжымнай уладай, але справа зроблена. Удакладнены і сістэматызаваны клясычны правапіс існуе. Нацыязьберагаючае і моватворнае значэньне ён набудзе толькі тады, калі пойдзе ў школы, ва ўнівэрсітэт, на радыё і тэлебачаньне, у газэты і выдавецтвы. А пакуль што застаецца яму месца часткова ў Сеціве, часткова ў замежным друку, часткова на радыё і ў тэлебачаньні з-за мяжы.

Па вялікаму кошту (зноў вяртаюся да пачатку разваг), калі ўвесьці неабходнае ўжываньне мяккага знаку (па граматыцы Тарашкевіча) нават у цяперашні, прыняты ўжо пры рэжыме правапіс, то ён (гэты правапіс) таксама выконваў бы неабходную і адэкватную функцыю ў мове і быў бы шырэй запатрабаваны ў грамадзтве. Беларуская мова загучэла б так, як вымагае яе прырода. Тут, аднак, ужо справа будучыні», — піша Пазняк.

Каментары84

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну19

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць