Масква абвесціла пра вучэнні Чарнаморскага флота і пагражае Украіне разрывам дыпламатычных адносін
Масква абмяркоўвае магчымасць разрыву дыпламатычных адносін з Украінай, піша газета «Ізвестія» са спасылкай на крыніцу ў расійскіх замежнапалітычных колах.
Адначасова было абвешчана пра вучэнні расійскага Чарнаморскага флота.
Ваяўнічая рыторыка гучыць у расійскіх СМІ.
Усё гэта сталася пасля таго як Расія звінаваціла Украіну ў падрыхтоўцы актаў сабатажу ў анексаваным Крыме.
Кіеў рашуча адкінуў такое абвінавачванне. Еўрасаюз заявіў, што доказаў такому абвінавачванню няма і нагадаў, што не прызнае законнасці далучэння Крыма да Расіі.
Каментары