Вайна2727

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне

Валерый Залужны кажа, што Крэмль проста не бачыць для сябе магчымасці скончыць вайну чымсьці іншым, акрамя капітуляцыі Украіны.

Валерый Залужны, 3 красавіка 2025. Фота: Finnbarr Webster Getty Images

Найбольш імаверным сцэнаром заканчэння расійска-украінскай вайны будзе яе замарожванне на некалькі гадоў, якія бакі скарыстаюць для падрыхтоўкі да новага раўнда ваеннага супрацьстаяння. Пра гэта піша былы галоўнакамандуючы УСУ, пасол Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны.

Ён звярнуў увагу на тое, што кожны раз умовы не становяцца лепшыя для Украіны, і фактычна падтрымаў ідэю заключэння міру без «поўнай перамогі» над Расіяй.

«Фарміруючы палітычную мэту вайны, важна памятаць, што вайна не заўсёды завяршаецца перамогай аднаго боку і паражэннем другога. Так было ў Другой сусветнай, але гэта рэдкае выключэнне, бо так амаль ніколі не бывала ў чалавечай гісторыі. Пераважная большасць войнаў завяршаецца або ўзаемным паражэннем, або кожны ўпэўнены, што перамог, або іншыя варыянты.

Такім чынам, калі мы вядзём размову пра перамогу, трэба шчыра сказаць так: перамога — гэта распад Расійскай Імперыі, а параза — поўная акупацыя Украіны праз яе распад. Усё астатняе — проста працяг вайны», — напісаў ён.

Украінцы, піша ён, вядома, імкнуцца да поўнай перамогі — распаду Расійскай Імперыі. Але не могуць і адпрэчваць варыянт доўгатэрміновага (на гады) спынення вайны, якім краіна можа скарыстацца.

«Бо менавіта гэта надта распаўсюджаны ў гісторыі войнаў спосаб іх завяршэння. Разам з тым мір, нават у чаканні наступнай вайны, дае шанец на палітычныя змены, на глыбокія рэформы, на паўнавартаснае аднаўленне, эканамічны рост, вяртанне грамадзян, — піша ён. — Можна нават весці размову пра пачатак фарміравання бяспечнай, максімальна абароненай дзяржавы дзякуючы інавацыям і тэхналогіям. Фарміраванне і ўмацаванне асноў справядлівай дзяржавы праз барацьбу з карупцыяй і стварэнне справядлівага суда. Эканамічнае развіццё краіны, у прыватнасці, на аснове міжнародных эканамічных праграм аднаўлення краіны».

Каментары27

  • Розніца
    30.11.2025
    важна памятаць, што вайна не заўсёды завяршаецца перамогай аднаго боку і паражэннем іншага. Так было ў Другой сусветнай, але гэта рэдкае выключэнне/

    ў Другой сусветнай перамаглі, бо дайшлі да Берліна і разбурылі яго і Рэйхстаг, а Гітлер пакончыў з сабой.


    Украіне жа ніхто з заходніх краін не збіраецца дапамагаць у тым, каб дайсці да Масквы, разбурыць яе і Крэмль.
  • Ваяк
    30.11.2025
    Нормальную пкрспективу описал, мы сейчас помиримся, потом будем дальше воевать. Все как говорила Меркель в Минских соглашениях. (Дали время подготовится)
    Есть вообще в Украине люди которые не вороют и не хотят распада РФ? И может они не вкурсе про ядерное оружие в РФ?
    Или хотя бы не говорят это публично.
    Что теперь РФ должна отаетить на эти слова?
  • Тутэйшы аглядальнік
    30.11.2025
    Спадар Залужны-1000% маеце рацыю і Вы можаце ў будучыні Яе узначаліць

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць