Фонды Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ў 2025 годзе папоўніліся каштоўнымі археалагічнымі знаходкамі. Жыхары вобласці знайшлі і перадалі ва ўстанову культуры старажытныя бронзавыя фібулы — зашпількі для адзення, якім нашмат больш за тысячу гадоў. Навінкі ўжо стаяць у экспазіцыі археалагічнага музея «Берасце».

Сярод перададзеных артэфактаў спецыялісты вылучаюць два прадметы, якія адносяцца да розных гістарычных эпох, паведамляе тэлеканал АНТ.
Першая рэліквія — фібула, якая датуецца IV—III стагоддзямі да нашай эры. Яе знайшлі ў Камянецкім раёне каля вёскі Выгнанка. На думку навукоўцаў, гэты прадмет належыць да паморскай культуры.

Другая знаходка была зроблена недалёка ад вёскі Вялікія Радванічы Брэсцкага раёна. Гэта фрагмент фібулы канца I — пачатку II стагоддзя нашай эры. Спецыялісты мяркуюць, што яна можа адносіцца да пшэворскай альбо вельбарскай культур.

Загадчык філіяла абласнога краязнаўчага музея «Берасце» Раман Сыч патлумачыў значэнне гэтых культур для гісторыі рэгіёна:
«Некаторыя атаясамліваюць паморскую культуру менавіта з такім народам, як венеды. Калі ж браць вельбарскую культуру — гэта культура, якую можна суадносіць з готамі. Гэтыя артэфакты дазваляюць нам лепш разумець, дзе жылі плямёны. Адпаведна, археолагі, атрымаўшы гэтую інфармацыю і прадметы, змогуць правесці свае даследаванні на канкрэтным месцы, магчыма, нават археалагічныя раскопкі».
Фібулы служылі не толькі як зашпількі для адзення, але і як упрыгожванні. Яны актыўна выкарыстоўваліся аж да Сярэднявечча, пакуль ім на змену не прыйшлі гузікі.
Для даследчыкаў такія знаходкі маюць асаблівую каштоўнасць. Мода на формы фібул мянялася даволі часта, таму для навукоўцаў яны з'яўляюцца надзейным храналагічным індыкатарам. Дзякуючы ім можна дакладна датаваць цэлыя культурныя пласты.
Усяго ж у 2025 годзе музейныя фонды Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея папоўнілі больш за 680 экспанатаў. Сярод іх не толькі археалагічныя знаходкі, але і дакументы, фатаграфіі, адзенне і прадметы быту розных часоў.
-
Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?
-
Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы
-
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары