Грамадства88

Мінчукі назносілі абаронцам Курапат цэлы намёт прадуктаў, з Вілейкі прывезлі дровы ФОТЫ

Каля будпляцоўкі стаяць шэсць намётаў. Адзін з іх ператвораны ў прадуктовы склад. Ён цалкам завалены прыпасамі. Мінчукі нанеслі сасісак, цукерак, кавы, печыва. Ёсць згушчонка і кетчупы. Хлеба насыпалі цэлы мех.

Жыхары сталіцы з сімпатыяй паставіліся да пратэстоўцаў супраць пабудовы офіснага цэнтра ля Курапат. Ручаінка людзей цягнулася туды цэлыя выхадныя. На імправізаваным стале з паддонаў стаіць дзясятак тэрмасаў.

Як кажуць «вахтавікі», максімум народу было каля 17.00, калі 80 пратэстантаў з адной з мінскіх цэркваў прыехалі туды на маленне. Увечары а 20-й карэспандэнт «Нашай Нівы» налічыў на пляцоўцы 80 чалавек. Мужчын і жанчын прыкладна пароўну.

Пратэстоўцы паставілі 4 крыжы. На паркане вісяць здымкі расстраляных у Курапатах і інфармацыя пра мемарыял.

Жыхарка сталіцы Таццяна Гацура-Яворская прывезла экран і праектар і паказвала відэафільмы пра людзей, што прайшлі праз сталінскія лагеры.

Удзельнікі намётавага мястэчка падпарадкоўваюцца цесляру Змітру Дашкевічу, апранутаму ў дажджавік.

На нашых вачах група хлопцаў на чале з настаўнікам фізкультуры з Вілейкі прывезла на легкавіку дровы. А мядзведзяваты мужчына прыцягнуў Дашкевічу вялікую каністру паліва для электрагенератара.

«Падчас першага стаяння ў Курапатах нічога такога не было, — успамінае Дашкевіч. — Нам есці не было чаго. Як змянілася атмасфера!» — кажа ён.

Людзі грэюць рукі каля вогнішчаў, разведзеных у бочках.

Пад нагамі раскладзеныя паддоны. каб ногі не моклі. Паўз намёты часам праходзяць амапаўцы. Ахова намётаў трымае з імі канструктыўны кантакт.

Абаронцы Курапат лічаць, што прынцыпова важна заўтра а 8-й ранку не дапусціць пачатку будаўнічых работ. На думку Насты Дашкевіч, гэты момант будзе ключавы.

Найвышэйшага напяцця эмоцыі дасягнулі былі ў пятніцу, калі адзін з пратэстоўцаў, мінчук Сяргей Пальчэўскі, прыкуў сябе да МАЗа будаўнікоў. Яго спрабавалі затрымаць, але народ узяў яго ў кола і не дапусціў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць