Улада22

І нашым і вашым

Беларусь і ЗША павінны вярнуцца да таго этапу ў адносінах, якія былі да крызісу, і пачаць дыялёг, заявіў Лукашэнка ў інтэрвію The Wall Street Journal. Разам з тым, Беларусь «падтрымае Расею ў адэкватных дзеяньнях на разьмяшчэньне амэрыканскай ПРА».

Беларусь і ЗША павінны вярнуцца да таго этапу і якасьці ў стасунках, якія былі да крызысу, і пачаць весьці дыялёг», заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію газэце The Wall Street Journal.

«Усё залежыць ад Амэрыкі. Калі Амэрыка зацікаўленая ў разьвіцьці стасункаў з намі без выбудоўваньня нейкіх там дадатковых бар’ераў і папярэдніх умоваў,
то мы сур’ёзна ў гэтым пляне прасунемся, і амэрыканцы будуць задаволеныя супрацоўніцтвам зь Беларусьсю.

«Я думаю, амэрыканцы зразумелі, што Беларусь — гэта ключавая краіна ў Эўропе і зь ёй трэба супрацоўнічаць», — сказаў А.Лукашэнка.

Гаворачы пра нядаўна абранага прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, кіраўнік Беларусі сказаў:

«Гэта новы, малады, адукаваны чалавек, больш хуткі і энэргічны чалавек, які зможа больш рэальна паглядзець на сусьветную рэчаіснасьць».

Разам з тым, Лукашэнка заявіў, што Беларусь абсалютна «падтрымае Расеі ў адэкватных дзеяньнях на разьмяшчэньне амэрыканскай СРА ў Чэхіі і Польшчы».

***

Нагадаем, што год таму ЗША увялі санкцыі супраць канцэрну «Белнафтахім». У траўні 2008 г. сьпіс прадпрыемстваў, супраць якіх уведзеныя санкцыі, быў пашыраны кампаніямі: «Лакафарба» (Ліда, Гарадзенская вобл.), «Полацк‑Шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвы дом».

У пачатку верасьня Міністэрства фінансаў ЗША зьняло на шэсьць месяцаў санкцыі супраць прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Шкловалакно». Гэта стала магчыма пасьля таго, як Менск пайшоў на вызваленьне палітвязьняў.

Аднак пакуль што ЗША не сьпяшаецца далучыцца да рашэньня Эўрасаюзу аб частковым прыпыненьні візавых санкцыяў адносна беларускіх чыноўнікаў. ЗША разьлічваюць на паляпшэньне становішча незалежных мэдыяў і незалежных арганізацый, заяўляў намесьнік дзяржсакратара Дэйвід Мэркел.

Таксама варта адзначыць, што ад сакавіка пасольства Беларусі ў Вашынгтоне і пасольства ЗША ў Менску працуюць у абмежаванымі магчымасьцямі. Спачатку сталіцу ЗША пакінуў беларускі пасол Міхаіл Хвастоў. Празь некалькі дзён беларускія ўлады настаялі на тым, каб тэрыторыю краіны пакінула пасол Карэн Ст’юарт. За гэты час спн.Ст’юарт атрымала пасаду ў Дзярждэпартамэнце ЗША і вяртацца ў Беларусь не зьбіраецца. Калі вернецца за акіян Хвастоў таксама сказаць цяжка.

БТ неаднаразова абвінавачвала пасольства ЗША ў стварэньні на тэрыторыі нашай краіны шпіёнскіх сетак, а таксама ў фінансаваньні апазыцыі. У нейкі пэрыяд Штаты былі блізкія да таго, каб цалкам зачыніць пасольства ў Беларусі. У траўні колькасьць супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады было скарочанае да чатырох чалавек, разам з часовым павераным Джонатанам Мурам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў вярнуць у абарот чарнобыльскія землі, «чаго б ні каштавала»35

Сасна ўпала проста перад аўтамабілем у Слуцкім раёне

Стаматолаг з Оршы распавяла, што спецслужбы прапанавалі ёй вярнуцца з ЗША ў Беларусь. Яна адказала28

Каб не плаціць 21 рубель штрафу, гамяльчук прадставіўся іменем сябра. І атрымаў крыміналку3

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Гадзіннічак цікае»6

Футбольны клуб у Нідэрландах душэўна правёў на пенсію прачку, што мыла футболкі гульцоў 27 гадоў1

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?3

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць