Аўто1212

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы

Напэўна, у краіне ён такі адзін.

Mercedes-Benz SLR McLaren. Фота: av.by

Пад капотам у яго V8 аб'ёмам 5,4 літра, які выдае 626 к. с., што разганяе гэты суперкар да сотні ўсяго за 3,8 секунды, а да 200 км/г — за 10,6 сек.

Фота: av.by

У машыне чырвоны скураны салон, а стырно з алькантары. 

Нягледзячы на немалы ўзрост, аўто як звонку, так і знутры выглядае амаль як новае.

Фота: av.by

Заяўлены прабег — усяго 25 тысяч кіламетраў. Прадавец сцвярджае, што прабег арыгінальны і пацверджаны сэрвіснай гісторыяй. Калі гэта сапраўды так, то ў сярэднім за год на машыне праязджалі ўсяго каля 1000 кіламетраў.

Згодна з апісаннем, увесь аўтамабіль у арыгінальнай фарбе, зімой не ездзіў, а стаяў у цёплым гаражы.

Фота: av.by

За 22‑гадовы суперкар просяць 400 тысяч даляраў. 

І гэта нават больш, чым за канфіскаваны беларускай мытняй McLaren 720S 2019 года выпуску, што паказвае на сапраўдную ўнікальнасць гэтага «Мерса».

У чым унікальнасць гэтага аўто?

Mercedes-Benz SLR McLaren — гэта не проста Mercedes-Benz, бо ён быў зроблены сумесна з партнёрам Mercedes па Формуле-1 — брытанскай McLaren. Таму гэтыя аўтамабілі збіраліся не ў Германіі, а ў Брытаніі.

Фота: av.by

Усяго з 2003 па 2010 гады было выпушчана 2157 такіх аўто. На момант выхаду Mercedes-Benz SLR McLaren з'яўляўся адным з самых дарагіх серыйных аўто ў свеце, бо цэны на іх пачыналіся з 400 тысяч еўра.

І трэба адзначыць, што з-за сваёй унікальнасці цяпер яны каштуюць прыблізна столькі ж.

Так, напрыклад, у Германіі цэны на SLR McLaren пачынаюцца з 317 тысяч еўра (або 375 тысяч даляраў).

Скрыншот: mobile.de

У Беларусі ж у продажы SLR McLaren толькі адзін. Цалкам верагодна, што другога такога аўто ў нашай краіне проста няма. 

15 гадоў у Беларусі

Канкрэтна гэтае аўто прыехала ў Беларусь яшчэ ў 2011 годзе. Праверка VIN-нумара па базе мытні паказвае на тое, што адбылося гэта 27 чэрвеня 2011 года.

Скрыншот: customs.gov.by

То-бок літаральна за некалькі дзён да таго, як у Беларусі пачалі дзейнічаць новыя мытныя стаўкі. У выніку гэты даражэзны суперкар з 5,4 пад капотам размытнівалі па 0,6 еўра за кубік, таму заплацілі ўсяго 3240 еўра. Для параўнання: калі б яго ўвезлі ў Беларусь на тыдзень пазней, то мытны плацёж склаў бы 30 780 еўра.

Каментары12

  • Ау́тааматар
    07.05.2026
    Самыя лепшыя машыны гэта міні-бус ды пікап, і грузы перавязуць розныя, і у́ міні-бусе напрыклад пераначаваць можна на прыродзе, чы паехаць у іншае мястэчка/ горад ды ашчадзіць грошай на гасцініцу, тая ж высокая пасадка для калеі
  • За гэтыя грошы
    07.05.2026
    Лепш пару кватэр набыць ды здаваць...
  • За рулём
    07.05.2026
    Молодцы менеджеры Мерседес-Бенц, впаривают машины которые не стоят таких денег. Тот же разрекламированный Гелендваген, который уступает по внедорожным характеристикам многим внедорожникам, по потреблению топлива и т.д. Основной рынок сбыта на россии была, теперь Мерседес Бенц уже не может похвастаться такими продажами, цены высоки, а качество не такое как раньше

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Калумбіі адбыўся моцны землятрус, ужо дзясяткі загінулых

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

Амерыканцы распрацоўваюць натрыевыя акумулятары як альтэрнатыву літыевым, але баяцца кітайцаў3

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Думу партыю «Яблык» — адзіную супраць вайны17

Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй

УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску1

У Мінску чысцілі рэчку і ледзь не ўтапілі экскаватар1

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч27

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць