Вайна66

Украіна атакуе: гараць НПЗ у Яраслаўлі, завод у Растове-на-Доне, станцыя ў Пермі. СПА працуе пад Масквой

У Растове-на-Доне ўзнік магутны пажар на адным з заводаў. У Яраслаўлі палае нафтаперапрацоўчы завод. У Пермі трэці раз ўдарылі па ключавой нафтаперапампоўчай станцыі.

Губернатар Растоўскай вобласці раніцай паведаміў, што ў выніку падзення абломкаў дронаў «ёсць разбурэнні ў Таганрогу, Батайску, Растове-на-Доне, Мяснікоўскім раёне», паведамляе Astra.

У Яраслаўлі загарэўся нафтаперапрацоўчы завод «Слаўнафта-ЯНОС».

Расавіяцыя паведаміла пра ўвядзенне абмежаванняў на палёты ў маскоўскіх аэрапортах Унукава і Дамадзедава. Пазней мэр Масквы Сабянін заявіў пра збіццё дронаў. Потым ён паведаміў, што за ноч на падлёце да Масквы збілі 26 дронаў.

Расійскае Міністэрства абароны раніцай паведаміла пра 264 збітыя беспілотнікі.

Учора Уладзімір Зяленскі заявіў, што Масква парушыла перамір'е і паабяцаў люстэркавы адказ.

Каментары6

  • Дзякуй, браты
    08.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Гее
    08.05.2026
    Каждому по дрону на праздник победобесия
  • ...
    08.05.2026
    Эх, якую яшчэ нажыўку? Вайна ні на гадзіну не спынялася. Гэта проста ўдары углыб варожага тылу

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць